Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай “Калі ня будзе прагрэсу, санкцыі вернуцца” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

“Калі ня будзе прагрэсу, санкцыі вернуцца”

15.11.2008 16:00 - Крыніца: Радыё Свабода

Райнэр Лінднэр, Уладзімер Макей, Гэбхардт Вайс на нямецка-беларускім форуме

15.11.2008 15:35

У Менску завяршыўся нямецка-беларускі форум “Суседзтва і бясьпека: пэрспэктывы Беларусі ў Эўропе”.


Прадстаўнік беларускага міністэрства замежных спраў падчас выступу на форуме выказаўся за працяг дыялёгу паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. Але трэба, маўляў, зьвяртаць увагу “на чаканьні, а не на ўмовы, патрабаваньні і ўльтыматумы”. Ён выказаўся за вырашэньне візавага пытаньня для грамадзянаў Беларусі. А таксама стварэньне юрыдычнай базы стасункаў з Эўразьвязам:

“Мы бачым, як распрацоўваецца новае пакаленьне пагадненьняў паміж ЭЗ і Ўкраінай, ЭЗ і Расеяй. Ці павінны мы вяртацца да пагадненьня аб супрацоўніцтве і партнэрстве, якое так і не ўступіла ў сілу, і распрацоўвалася ў сярэдзіне 90-х? Ці патрэбна новая дамова? Давайце разам думаць. Але калі мы будзем распрацоўваць новае пагадненьне, то гэта трэба пачынаць рабіць сёньня”.

Прадстаўнікі нямецкага міністэрства замежных справаў адзначылі, што чакаюць ад Менску канкрэтных крокаў у накірунку дэмакратыі і правоў чалавека. Калі пазытыўныя сыгналы з боку афіцыйнага Менску матэрыялізуюцца ў канкрэтныя крокі, то ёсьць шанец на тое, што пачнецца новая фаза ў стасунках паміж Эўропай і Беларусьсю. Кіраўнік аддзелу Расеі, Беларусі і Малдовы нямецкага МЗС адзначыў, што патрабаваньні Эўразьвязу — “у інтарэсах беларускага народа”.

У інтэрвію карэспандэнту Свабоды нямецкі дэпутат заявіў, што Нямеччына ёсьць адвакатам Беларусі ў Эўразьвязе, але не прэзыдэнта Лукашэнкі. Падводзячы вынікі першага месяцу пасьля прыпыненьня Вельмі многа плянаў, але вельмі мала вынікаў.санкцый, спадар Лінк адзначыў, што пакуль вельмі многа плянаў, але вельмі мала вынікаў. Бо рэформа — гэта не рыторыка, а дзеяньне. Спадар Лінк адзначыў, што эўрапейцы незадаволеныя палітычнай сытуацыяй у Беларусі.

Ці вернецца Эўразьвяз да палітыкі санкцый празь пяць месяцаў?

“Гэта вельмі небясьпечна, калі спачатку робіш санкцыі, а потым здымаеш з-за палітычных прычын. Цяпер Эўразьвяз адчыніў дзьверы для Лукашэнкі і сказаў, калі праз 6 месяцаў ня будзе прагрэсу, санкцыі вернуцца. Як яны будуць выглядаць, я ня ведаю. Але я чакаю ад Эўразьвязу, што ён будзе настойваць на сапраўдных дэмакратычных рэформах у Беларусі. Так званыя парлямэнцкія выбары не былі крокам у добрым кірунку”.

На пытаньне, ці будзе Эўропа каардынаваць з ЗША свае крокі адносна Беларусі, спадар Лінк сказаў, што цяпер мала канкрэтнай каардынацыі, бо спачатку Эўразьвяз павінен гаварыць адным голасам:

“Вы самі ведаеце, што гэта не заўсёды лёгка: Нямеччына гаворыць адно, Францыя другое, Польшча трэцяе і так далей. Мы ўжо вельмі задаволеныя, што змаглі каардынаваць самі сябе. І потым з новым прэзыдэнтам ЗША будзе значна З боку Эўразьвязу мы чакаем спрашчэньня візавага рэжыму.лягчэй каардынаваць палітыку, чым з ранейшым. І тут ёсьць пэрспэктывы для Беларусі, бо старая амэрыканская адміністрацыя ў прынцыпе не была гатовая для новых перамоваў зь Беларусьсю”.

Чакалася, што ўдзел у форуме возьме начальнік палітаддзелу генэральнага сакратара рады Эўразьвязу . Аднак замест Менску яна паехала на саміт Эўразьвяз — Расея. Старшыня форуму доктар адзначыў, што Эўропа чакае ад беларускіх уладаў канкрэтных крокаў:

“Як мага хутчэй выканаць 12 пунктаў, якія дагэтуль застаюцца ў сіле. І з боку Эўразьвязу мы чакаем канкрэтных крокаў. Напрыклад, спрашчэньне візавага рэжыму, якое мы хутка чакаем. І ад форуму таксама будзе накіравана заява ў бок Эўразьвязу, каб менавіта гэта пытаньне вырашылася хутчэй”.
 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 студзеня 2009
« 2009 г.
« Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 


Надвор'е Беларусь:

 


Рознае:

Экскаватор погрузчик Амкодор в москве.

Flingie.com - 100% free dating website, find and date local singles online.


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2008 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .