Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Звольнены старшыня Маскоўскага суду — на волі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Звольнены старшыня Маскоўскага суду — на волі

05.03.2010 18:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Даратэя Солтан

Звольнены ўказам Аляксандра Лукашэнкі старшыня суду Маскоўскага раёну Менску Анатоль Савіч, паводле афіцыйна не пацьверджанай інфармацыі, знаходзіцца на волі, але супраць яго распачата крымінальная справа.

У пракуратуры і КДБ паведамілі, што не валодаюць інфармацыяй наконт цяперашняга статусу былога старшыні суду. Тым часам звальненьне Анатоля Савіча выклікала хвалю чутак у прафэсійных колах.

На тэрыторыі Маскоўскага раёну Менску знаходзіцца большасьць міністэрстваў і ўпраўленьняў. Усе спрэчныя пытаньні паміж грамадзянамі і ведамствамі вырашаліся менавіта ў гэтым судзе. Тыдзень таму ў судзе Маскоўскага раёну разглядалася справа вернікаў «Новага жыцьця». Юрыст царквы Сяргей Луканін заявіў, пасьля таго як вернікам прысудзілі вялікі штраф, што суд выконваў загад зьверху ўжыць супраць царквы эканамічныя санкцыі.

У Маскоўскім судзе разглядаўся шэраг гучных спраў, у тым ліку — экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта Аляксандра Казуліна.

Аляксандар Казулін перакананы, што судзьдзя Рыбакоў выконваў распараджэньні старшыні суду, а той, у сваю чаргу, — прадстаўнікоў адпаведных структур.

«Тое, што зараз адбываецца, гэта як у сталінскія часы. Круг ішоў, і ўсіх, хто трапляў у круг першы, адпраўлялі ў іншы сьвет. А потым прыходзіў другі круг. Шмат хто не разумее, што сыстэма сама па сабе. Праблема ў тым, што ў нас такога паняцьця, як гонар і годнасьць грамадзяніна, не існуе, а ёсьць абслугоўваньне тых, хто пры ўладзе».

Анатоль Савіч нарадзіўся ў 1959 годзе. Мае 18 гадоў юрыдычнага стажу, зь іх 16 гадоў працаваў судзьдзёй. У суд Маскоўскага раёну Менску Савіч прыйшоў у 1989 годзе ў якасьці стажора, а ў 2000 годзе стаў старшынём суду.

Праз два гады задаволіў пазоў старшыні Камітэту дзяржкантролю Анатоля Тозіка да газэты «Наша свабода», пасьля чаго тая спыніла сваю дзейнасьць.

Пазьней, падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2006 году, у Маскоўскі суд прывозілі затрыманых актывістаў і каралі іх там максымальнымі штрафамі. Тагачаснага лідэра партыі БНФ Вінцука Вячорку затрымалі, калі ён вёз апаратуру на мітынг. Вячорку абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і пасадзілі на 15 сутак:

«Я абсалютна не лічу, што наступае нейкі момант ісьціны і трыюмфуе справядлівасьць. Мы назіраем, што ідзе шалёная грызьня паміж сілавымі структурамі. Думаю, што гэтая грызьня ня без падачы Лукашэнкі, які зацікаўлены, каб яны грызьліся і сабачыліся паміж сабой.

Бачым, як цяпер спэцслужбы нападаюць на й, на судовую сыстэму, імкнучыся нейкім чынам падпарадкаваць іх сабе. Нічога супольнага з хвалёнай лібэралізацыяй гэта ня мае. Разам з тым Савіча абсалютна не шкада, а наадварот».

Назіральнікі лічаць, што звальненьне Анатоля Савіча азначае новы этап у міжведамаснай барацьбе.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .