Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Зварот Аляксандра Мілінкевіча з нагоды Дня Волі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Зварот Аляксандра Мілінкевіча з нагоды Дня Волі

22.03.2008 13:23 - Крыніца: Хартыя'97

Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч выступіў са зваротам з нагоды святкавання 25 сакавіка 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дарагія суайчыннікі!

Шаноўныя сябры!

Кожны год 25 сакавіка мы святкуем Дзень Волі – дзень, які стаў святам беларускай душы, падставай для найвялікшага гонару за народ Беларусі.

90 гадоў таму 25 сакавіка 1918 найлепшыя сыны нашае зямлі зрабілі мужны крок і заявілі ўсяму свету пра жаданне і права беларусаў мець сваю вольную незалежную дэмакратычную дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку.

Сваёй самаахвярнай працай на карысць Айчыны заснавальнікі БНР ды іхныя паслядоўнікі заклалі падмурак незалежнасці нашай краіны. Гісторыя даказала, што яны выказвалі волю мільёнаў беларусаў.

Цягам трагічнага 20-га стагоддзя наш народ марыў пра сваю дзяржаву. У 1991 годзе незалежнасць Беларусі была адноўлена. Аднак толькі беcпасярэдняя воля народу, выражаная ў актыўным чыне, здольная стварыць трывалую дзяржаву.

Сёння ўсім нам належыць шанаваць дасягненні нашых вялікіх продкаў і працаваць далей дзеля Свабоды, Незалежнасці, нацыянальнага адраджэння і росквіту нашай любай краіны.

Зробім так, каб светлае свята 25 сакавіка прыйшло ў кожны беларускі дом і сям’ю. Пакажам моц беларускага духу і веры! Годна ўздымем у гэты дзень святыя бел-чырвона-белыя штандары з “Пагоняй”!

Нас ёсць, было і будзе шмат і мы пераможам!

Жыве Беларусь!

Нагадаем, што Менскі гарвыканкам даў дазвол на правядзенне маніфестацыі да 90-х угодкаў БНР па традыцыйным маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Арганізатары святкавання Дня волі з гэтым не згодныя и заявілі, што як грамадзяне Беларуси прыйдуць а 18 гадзіне на плошчу Якуба Коласа, адкуль пачнецца святочная дэманстрацыя.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .