Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Журналісты ці самаўпраўцы? Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Журналісты ці самаўпраўцы?

18.03.2010 20:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Іна Студзінская

Сёньня ў Вярхоўным судзе працягвалася судовае паседжаньне па скарзе Беларускай асацыяцыі журналістаў на папярэджаньне Міністэрства юстыцыі.

У сераду былі выслуханыя абодва бакі: ад БАЖу — старшыня грамадзкага аб’яднаньня Жанна Літвіна і яе намесьнік, юрыст Андрэй Бастунец, а таксама прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Аляксандар Харытон. У чацьвер з раніцы заслухалі сьведкаў і разгледзелі пісьмовыя матэрыялы, далучаныя да справы.

У першай палове дня судзьдзя Анатоль Церах дапытваў сьведку — сябра БАЖ Аляксандра Дзянісава. Ён запытаўся, чаму Дзянісаў лічыць сябе журналістам, калі ў яго няма ні адпаведнай адукацыі, ні працоўных дачыненьняў з рэдакцыямі СМІ.

Аляксандар Дзянісаў Аляксандар Дзянісаў адказаў, што для яго гэта «знак прыналежнасьці да супольнасьці сваіх калег і прызнаньня сярод іх. А яго зараз «паставілі ў такую сытуацыю, калі немагчыма выконваць свае прафэсійныя абавязкі, бо гэта расцэньваецца як самаўпраўства».

Нагадаем, што ў адной з прэтэнзіяў з боку Мін’юсту ўзгадваецца інцыдэнт з затрыманьнем журналіста ў лістападзе 2009 году на шклозаводзе «Нёман», калі Аляксандар Дзянісаў прад’явіў пасьведчаньне БАЖу, здымаючы відэарэпартаж.

На шклозаводзе „Нёман“ я быў апэратарам. Я ўвогуле не разумею, чаму гэтая справа распачатая вакол гэтага шклозаводу.«На шклозаводзе „Нёман“ я быў апэратарам. Я ўвогуле не разумею, чаму гэтая справа распачатая вакол гэтага шклозаводу. Было сказана і ў пратаколе, і я сёньня на судзе казаў, што я ня меў дачыненьня да размовы з дырэкцыяй заводу, я не дамаўляўся, я не прадстаўляўся. Я прыйшоў туды разам з журналістам, які ўсё зладжваў раней».

Карэспандэнтка: «А якая ў вас адукацыя?»

«Я гісторык па адукацыі, факультэт гісторыі і культуралёгіі».

Нядаўна суд Ленінскага раёну Горадні аштрафаваў спадара Дзянісава на 2 базавыя велічыні за тое, што ў студзені 2010 году ён «займаўся журналісцкай дзейнасьцю, ня маючы на тое адпаведнага дазволу», чым нібыта парушыў артыкул 23.39 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях — «Самаўпраўства». Тады міліцыя затрымала спадара Дзянісава, калі ён з дазволу адміністрацыі рабіў здымкі ў школе, дазволеныя адміністрацыяй.

Міністэрства юстыцыі настойвае на «неабгрунтаваным прысваеньні членамі дадзенай арганізацыі паўнамоцтваў журналіста сродку масавай інфармацыі».

Намесьнік старшыні БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец кажа:

«Тыя самыя пазыцыі былі агучаныя. Міністэрства юстыцыі лічыць, што журналісцкай дзейнасьцю могуць займацца толькі журналісты сродкаў масавай інфармацыі, а ўсё астатняе лічыцца па-за законам».

Карэспандэнтка: «А тое, што Беларусь далучылася да Акту аб палітычных і грамадзянскіх правах?»

«Увесь час ідзе згадка пра гэтыя нарматыўныя дакумэнты, але ж ніякай рэакцыі на гэта пакуль няма. Думаю, мы пабачым рэакцыю на гэта ўжо ў судовым рашэньні».

У другой палове дня суд вывучаў дзейнасьць Цэнтру прававой абароны СМІ, разглядаў дакумэнты зьезду БАЖ. Каля 17-й гадзіны распачаліся спрэчкі бакоў.

Усе апошнія падзеі з удзелам журналістаў у Беларусі — ня вырашаныя дагэтуль праблемы з распаўсюдам газет, ператрусы, папярэджаньне БАЖ — усё гэта не карысьць іміджу Беларусі, падкрэсьліла падчас судовых спрэчак старшыня БАЖ Жанна Літвіна.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



5 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .