Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Жодзіна: арганізатары Дня Волі – у турме Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Жодзіна: арганізатары Дня Волі – у турме

24.03.2008 18:13 - Крыніца: Радыё Свабода

24.03.2008 18:44

Сёньня ў Жодзіне судзьдзя Тацяна Трацюк пакарала зьняволеньнем на сем сутак трох арганізатараў сьвяткаваньня Дня Волі. Паседжаньне ў справе Аляксандра Камароўскага яшчэ працягваецца.


Асуджаныя — Юрась Жылко, Павал Красоўскі, Юрась Сілкін. Яны, а таксама Аляксандар Камароўскі, правялі мінулую ноч у мясцовым ізалятары часовага ўтрыманьня.

Міліцыянты затрымалі іх напярэдадні на вулічнай акцыі, прымеркаванай да 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. У нядзелю больш як 50 чалавек прайшлі ў калёне ад гарадзкога парку да стэлы “Героі жывуць вечна”. Пра хаду акцыі і затрыманьні гаворыць яе ўдзельнік — грамадзкі актывіст зь Менску Вячаслаў Сіўчык:

“Гэта была вельмі добрая акцыя. Асноўная колькасьць удзельнікаў — моладзь. Гэта дае добрую надзею на будучыню. Былі бел-чырвона-белыя сьцягі. Таксама былі сьцягі Эўразьвязу. Хапала і бел-чырвона-белых балёнікаў і кветак. Ва ўсіх панаваў сьвяточны настрой. Арышты пачаліся пасьля акцыі. Мяне ўразіла рэпліка аднаго з тутэйшых. Ён сказаў: “Тут жа міліцыі больш, чым апазыцыі...”

Вячаслаў Сіўчык лічыць, што арганізаваць сьвяткаваньне Дня Волі ў Жодзіне дапамагло аб’яднаньне суполак палітычных партыяў і рухаў у адну кааліцыю:

“Як я ведаю, апошняя вулічная акцыя такога фармату ў Жодзіне адбывалася ў 2001 годзе. І вельмі добра, што гэтым разам сябры апазыцыі аб’ядналіся. Усе яны — сапраўдныя патрыёты Беларусі, і вельмі добра, што яны дзейнічаюць”.

Пра арганізатараў Дня Волі ў Жодзіне расказвае грамадзкі актывіст Аляксандар Ваўчанін:

“Аляксандар Камароўскі — старшыня мясцовага аддзяленьня інвалідаў-аўганцаў, падпалкоўнік запасу. Юрась Сілкін — старшыня Жодзінскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Паўла Красоўскага ў Жодзіне ўсе ведаюць, бо ён — кіраўнік мясцовай арганізацыі “Маладога фронту”. Юрась Жылко — новы чалавек у апазыцыі, сябра руху “За свабоду”.

Міліцыянт спрабуе запыніць удзельнікаў шэсьця ў Жодзіна, 23 сакавіка. Фота Сяргея Гудзіліна.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .