Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Жанчыны ў Беларусі. Факты і лічбы Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Жанчыны ў Беларусі. Факты і лічбы

08.03.2010 10:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Колькасьць жанчынаў у Беларусі – 5,063 мільёны чалавек, або 53,4% ад агульнай колькасьці насельніцтва.

У гарадах і гарадзкіх паселішчах пражывае 74,7% жанчынаў і 25,3% - у сельскіх населеных пунктах.

На 1000 мужчын у рэспубліцы прыходзіцца 1146 жанчынаў.

Найбольшая дыспрапорцыя назіраецца ў сталым узросьце. Колькасьць жанчынаў ва ўзросьце 60-69 гадоў на 1000 мужчын складае ў гарадзкіх паселішчах 1491 чалавек, у сельскай мясцовасьці - 1509 чалавек. А ва ўзросьце 70 гадоў і старэй колькасьць жанчынаў перавышае колькасьць мужчын у гарадзкой мясцовасьці ў 2,3 разы, у сельскай – у 2,4 разы.

У 2000 годзе ўпершыню браліся шлюбам жанчыны ва ўзросьце 22,8 г., мужчыны - 25 г. У 2009 годзе гэты паказчык для жанчынаў склаў 24,2 г., для мужчынаў - 26,4 г..

Сярэдні ўзрост маці пры нараджэньні першага дзіцяці павялічыўся з 23,3 г. у 2000 годзе да 24,6 г. у 2009 годзе. У тым ліку ў гарадзкіх жанчынаў - з 23,6 да 25 гадоў, у сельскіх - з 22,2 да 23,1 года.

У 2009 годзе 80% дзяцей нарадзілася ў жанчынаў, якія знаходзяцца ў зарэгістраваным шлюбе, і 20% у жанчын, якія не знаходзяцца ў зарэгістраваным шлюбе. У 2005 годзе доля дзяцей, народжаных па-за шлюбам, складала 24,2%.

На пачатак 2009-10 навучальнага году колькасьць навучэнцаў жанчынаў склала 879 тысячаў - 51,1% ад агульнай колькасьці навучэнцаў.

У школах на пачатак 2009-10 навучальнага года навучалася 1,7 мільёны дзяцей, сярод іх - 49,2% дзяўчынак.

У прафэсійна-тэхнічных навучальных установах дзяўчаты складалі 32,9% навучэнцаў.

Доля дзяўчатаў сярод навучэнцаў сярэдніх спэцыяльных навучальных устаноў была больш за палову (53,8%).

У ВНУ дзяўчаты складаюць 59% студэнтаў.

У 2009 годзе ў асьпірантуры навучалася 2671 жанчына (58,4% ад агульнай колькасьці), у дактарантуры - 46 (41,8%).

Адукацыйны ровень жанчынаў вышэйшы, чым у мужчынаў.

Сярод працуючых жанчын 54,6% маюць вышэйшую і сярэднюю спэцыяльную адукацыю, сярод мужчын - 37,1%.

У агульнай колькасьці працоўных пераважаюць мужчыны (56,3%), у агульнай колькасьці служачых - жанчыны (68,1%).

Сярод дзяржаўных служачых усіх узроўняў кіраваньня 67,4% складаюць жанчыны. Яны, збольшага, займаюць пасады галоўных, вядучых і іншых спэцыялістаў.

Сярод кіраўнікоў (першых асоб) рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і іх намесьнікаў жанчын 19,6%.

Дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .