Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Жана Літвіна: “Няма прынцыповых падставаў для папярэджаньня” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Жана Літвіна: “Няма прынцыповых падставаў для папярэджаньня”

25.02.2010 18:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Любоў Лунёва

Прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў лічаць, што папярэджаньне Міністэрства юстыцыі ад 13 студзеня ня мае законнага абгрунтаваньня. У Вярхоўным судзе адбыўся папярэдні разгляд скаргі БАЖ супраць Мін’юсту. Паводле пісьмовага папярэджаньня Мін’юсту, сябры БАЖ незаконна маюць пасьведчаньні арганізацыі з надпісам «Прэса», дзейнасьць цэнтру прававой абароны і інфармацыя на сайце БАЖ не адпавядаюць статуту.

У Вярхоўным судзе інтарэсы Міністэрства юстыцыі прадстаўляў Аляксандар Харытон, а Беларускай асацыяцыі журналістаў — старшыня арганізацыі Жана Літвіна, яе намесьнік Андрэй Бастунец і юрыст Міхаіл Пастухоў.

Андрэй Бастунец зазначыў, што БАЖ — грамадзкая арганізацыя, а Мін’юст прад’яўляе да яе прэтэнзіі як да сродку масавай інфармацыі. Што ж да слова «Прэса» на пасьведчаньнях сяброў арганізацыі, то, як зазначыў сп. Бастунец, няма закону наконт узору пасьведчаньня.

Паводле Мін’юсту, цэнтар прававой дапамогі СМІ супярэчыць статутным мэтам арганізацыі. Жана Літвіна зьвярнула ўвагу на тое, што Рада БАЖ стварыла яго яшчэ ў 1999 годзе. Цэнтар неаднойчы аказваў дапамогу сябрам БАЖ, а гэта й было прапісана ў статуце.

Трэці пункт папярэджаньня тычыўся інтэрнэт-сайту БАЖ. Паводле Мін’юсту, інфармацыя, разьмешчаная на сайце, таксама не адпавядае статутным мэтам. Але якую менавіта інфармацыю чыноўнікі маюць на ўвазе, яны не патлумачылі. Таму папярэджаньне Мін’юсту прадстаўнікі БАЖ у судзе прасілі адмяніць як неабгрунтаванае.

Жана Літвіна: «Наша пазыцыя застанецца ранейшай, і мы лічым, што нейкіх прынцыповых, сур’ёзных падставаў у дзейнасьці арганізацыі для атрыманьня такога папярэджаньня папросту няма.

Спрэчным пытаньнем застаецца ўзор пасьведчаньня, якое мы выдаем: нібыта асобы, якія атрымліваюць пасьведчаньне, прысвойваюць сабе функцыі журналіста. Хаця ў пасьведчаньні слова „журналіст“ прысутнічае толькі ў назьве грамадзкай арганізацыі — Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Паводле статуту, сябрам нашай арганізацыі можа быць прафэсійны журналіст, які працуе ў канкрэтным нейкім выданьні, а таксама людзі, якія спрыяюць дзейнасьці журналістаў».

Наступнае паседжаньне адбудзецца 17 сакавіка.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .