Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Зэльцэра ў шпіталі наведала супрацоўніца амбасады ЗША Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Зэльцэра ў шпіталі наведала супрацоўніца амбасады ЗША

20.11.2008 20:36 - Крыніца: Радыё Свабода

Эмануіл Зэльцэр

20.11.2008 20:06 20-га лістапада ў турэмным шпіталі 15-й магілёўскай калёніі прайшла сустрэча асуджанага грамадзяніна ЗША з прэс-аташэ амбасады ЗША ў Беларусі . Паводле дыпляматкі, ёй ўдалося перадаць Зэльцэру лекі, якіх яго пазбавілі пасьля суду.

Прэс-аташэ амбасады ЗША Кэрэлайн Сэвідж паведаміла “Свабодзе” пра тое, як пачуваецца Эмануіл Зэльцэр.

“На жаль, ён па-ранейшаму ў вельмі дрэнным стане. Пакутуе ад боляў у нагах, і ў яго вельмі вялікі ціск. Дагэтуль яму не аказвалі неабходнага лячэньня, не давалі патрэбныя лекі, але нам удалося перадаць яму лекі, да якіх ён раней прызвычаіўся. Яшчэ мы абмеркавалі ягонае лячэньне з турэмным лекарам. Таксама амбасада працягвае ўзгадняць пытаньне пра агляд Зэльцэра незалежным доктарам”, — паведаміла Кэрэлайн Сэвідж.

Апошні раз спадарыя Сэвідж бачылася з Эмануілам Зэльцэрам яшчэ ўлетку, да суду, які прызнаў амэрыканца вінаватым у камэрцыйным шпіянажы і асудзіў яго на 3 гады калёніі.

Дарэчы, падчас той сустрэчы амэрынскі адвакат і распавёў пра тое, што ў турме КДБ яго зьбівалі, каб дамагчыся прызнаньня віны.

Сёньняшняя сустрэча праходзіла ў турэмным шпіталі магілёўскай калёніі № 15. Нагадаю, туды асуджаны патрапіў тыдзень таму адразу пасьля этапу зь менскага сьледчага ізалятара.

Ці будуць Зэльцэр і ягоны адвакат Гарачка спрабаваць далей абскарджваць прысуд? Паводле гэта магчыма толькі пасьля таго як на руках адваката будзе копія прусуду Зэльцэра, але з гэтым узьніклі праблемы.

“Судзьдзя адмовіўся даваць мне копію. Сказаў, паглядзець можаце, а копію ня даў. Гэта яўна незаконна, і я ужо абскардзіў дзеяньні судзьдзі Клімовіча ў скарзе на імя старшыні Менскага гарадзкога суду”.

Нагадаю, Эмануіл Зэльцэр быў арыштаваны 12-га сакавіка ў менскім аэрапорце. Паводле зьвестак, амэрыканскі адвакат прыляцеў у Менск, каб разабрацца са спадчынай памерлага грузінскага алігарха . Сваякі Зэльцэра ў Нью-Ёрку тлумачаць арышт і асуджэньне Зэльцэра ўмяшаньнем у справы расейскага алігарха-уцекача , які нібыта прэтэндуе на частку спадчыны Патаркацышвілі. Барыс Беразоўскі гэтыя абвінавачаньні абвяргае. Пад пытаньнем застаюцца інтарэсы кіраўніцтва Беларусі ў гэтай спрэчцы.
 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 студзеня 2009
« 2009 г.
« Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 


Надвор'е Беларусь:

 


Рознае:

Экскаватор погрузчик Амкодор в москве.

Flingie.com - 100% free dating website, find and date local singles online.


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2008 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .