Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Зэльцэр трапіў у турэмны шпіталь Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Зэльцэр трапіў у турэмны шпіталь

15.11.2008 15:00 - Крыніца: Радыё Свабода

Эмануіл Зэльцэр

15.11.2008 14:40

Амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра прывезьлі ў Магілёўскую калёнію № 15 і адразу паклалі ў шпіталь пры калёніі. Пра гэта паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка.


, якога асудзілі на 3 гады зьняволеньня за камэрцыйны шпіянаж, ужо знаходзіцца ў 15-й магілёўскай калёніі. Аднак вязьня зьмясьцілі не ў звычайны атрад у карантыне, а паклалі ў шпіталь з прычыны дрэннага стану здароўя. Пра гэта паведаміў адвакат , які наведаў Зэльцэра ў шпіталі і цягам паўгадзіны меў зь ім размову. Вось што Зьміцер Гарачка апавёў Свабодзе.

“Пакуль везьлі зь Менску, у яго падскочыў ціск, яму ставілі капельніцу. Дрэнна сябе адчувае, ляжыць ў стацыянары. Як убачылі ў Магілёве, што яму дрэнна, адразу паклалі ў стацыянар.

Лекі яму пакуль ніякія не даюць, бо зь ім нічога не было. Дамовіліся, што ён складзе сьпіс неабходных лекаў, і ў панядзелак я пад’еду й паспрабую іх перадаць”.

Пра перавозку зь Менску ў Магілёў Эмануіл Зэльцэр сказаў свайму адвакату коратка: “Было вельмі цяжка”.

Якія ўмовы чакаюць Эмануіла Зэльцэра ў калёніі № 15? Паводле зьвестак, гэта калёнія прызначаная як для рэцыдывістаў, так і да тых, каго называюць “першаходкамі”. З большага ў калёніі нядрэнная рэпутацыя, кажа былы палітвязень .

“Там вытворчасьць нядрэнна разьвіта, яны самі пякуць хлеб. Праўда, дрэннай якасьці, цяжкі, у ім зашмат вільгаці. А так адна зь неблагіх калёній”.

Паводле Змітра Гарачкі ягоны падабаронны дагэтуль верыць, што ўвесь тэрмін яму адбываць у магілёўскай калёніі не давядзецца.

“Паколькі ён не рабіў злачынства, то спадзяецца, што яго выпусьцяць. Іншага, на ягоную думку, ня можа быць. А ўжо у якім выглядзе будзе гэтае вызваленьне, ён кажа, ня мае розьніцы. На маю думку, апраўданьне малаверагодна, можна спадзявацца на памілаваньне”.

Сёньня, 15-га лістапада, зь менскага сьледчага ізалятару павязуць у калёнію сакратарку Зэльцэра (Брузкову), якая была асуджаная на год зьняволеньня. Ёй давядзецца сядзець ў 4-й жаночай калёніі ў Гомелі.

Нагадаем, Зэльцэра й Функ арыштавалі ў менскім аэрапорце 2-га сакавіка па прылёце зь Лёндана. Ёсьць зьвесткі, што да гэтага прычыніўся расейскі алігарх-уцякач , які прэтэндуе на частку спадчыны памерлага грузынскага алігарха . Вядома, што адзін час ягоным адвакатам быў Эмануіл Зэльцэр.

Урад ЗША некалькі разоў марна дамагаўся вызваленьня Эмануіла Зэльцэра паводле гуманітарных меркаваньняў.
 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 студзеня 2009
« 2009 г.
« Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 


Надвор'е Беларусь:

 


Рознае:

Экскаватор погрузчик Амкодор в москве.

Flingie.com - 100% free dating website, find and date local singles online.


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2008 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .