аўтар Радыё Свабода
Здароўе маці зьніклага генэрала Захаранкі Ўльяны Рыгораўны Захаранка выклікае трывогу. Пра гэта паведаміла яе пляменьніца спадарыня Люба.
Два тыдні таму 86-гадовая
Ўльяна Рыгораўна выпісалася зь мясцовага шпіталю. А ўчора ёй зноў стала вельмі кепска з-за высокага артэрыяльнага ціску й стэнакардыі, сказала пляменьніца. Выклікалі хуткую мэдычную дапамогу.
Ульяну Рыгораўну агледзела і мясцовы галоўны лекар Любоў Кандабарава. Прапанавала прайсьці курс лячэньня ў Гомельскім шпіталі інвалідаў вайны – Ульяна Рыгораўна зьяўляецца вязьнем фашыстоўскіх лягераў. Аднак яна пакуль не пагадзілася на лячэньне ў Гомелі.
Ульяна Захаранка з пляменьніцай Любай
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.