Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Збор подпісаў пад лістом да Леха Качыньскага? Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Збор подпісаў пад лістом да Леха Качыньскага?

02.03.2010 15:36 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

У Саюз палякаў, не прызнаваны ўладамі, паступаюць скаргі, што грамадзянаў прымушаюць падпісваць ліст да прэзыдэнта, прэм’ер-міністра і кіраўнікоў парлямэнту Польшчы. Пра гэта паведаміў старшыня Галоўнай рады Саюзу палякаў Андрэй Пачобут.

распаўсюдзіла нядаўна тэкст «Звароту грамадзянаў Рэспублікі Беларусь польскага паходжаньня». Падпісанты заяўляюць, што правы палякаў беларускімі ўладамі не парушаюцца і што Анжаліка Борыс і яе «невялікае атачэньне» «не карыстаюцца аўтарытэтам» і «дыскрэдытавалі сябе». Пад зваротам — тры дзясяткі подпісаў, але ёсьць заклік да грамадзянаў РБ польскай нацыянальнасьці падтрымаць яго.

Андрэй Пачобут Пачобут: «Мэтодыка вельмі простая. Паступіў загад у аддзелы кадраў устаноў дзяржаўных, прадпрыемстваў скласьці сьпісы палякаў, якія там працуюць. Пасьля намесьнікі дырэктараў па ідэалёгіі, маючы сьпісы, пайшлі па людзях і прымушаюць іх фактычна падпісваць гэты ліст. Прычым адбываецца гэта ў даволі жорсткай форме. У адным гарадзенскім шпіталі дактарам сказалі, што хто не падпіша, тым ня будзе падпісаны кантракт, што гэта — дэманстрацыя ляяльнасьці да Рэспублікі Беларусь».

Спадар Пачобут кажа, што ёсьць тыя, хто наважваецца паведаміць пра гэта ў Саюзу палякаў, але гэтыя людзі баяцца страціць працу.

Пачобут: «Гэта прапагандысцкая акцыя ў стылі савецкіх часоў. Беларускіх палякаў прымушаюць пісаць лісты абурэньня кіраўніцтву Польшчы. Столькі гадоў мінула, а, як бачым, нічога не зьмянілася ў галовах тых, хто кіруе сёньня нашай краінай. У нас ёсьць сыгналы зь Берасьцейскай вобласьці таксама. Магчыма, будуць і зь іншых абласьцей. Тое, як адбываецца падпісаньне гэтага ліста, я думаю, сьведчыць аб тым, што ўзгадненьне гэтай акцыі — яно з самай гары прыйшло».

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .