аўтар Радыё Свабода
Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Крамля Аляксей Громаў пацьвердзіў, што Масква можа апублікаваць стэнаграмы з абяцаньнямі прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асэтыю. Громаў абверг паведамленьні некаторых інтэрнэт-выданьняў аб тым, што прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзведзеў нібыта быў незадаволены выказваньнямі свайго памочніка Сяргея Прыходзькі на гэтую тэму і пра нібыта наяўныя рознагалосьсі ў кіраўніцтве Расеі па гэтым пытаньні, перадае .
"Так званая кампэтэнтная крыніца, якая паведаміла розным СМІ пра нібыта незадаволенасьць прэзыдэнта Расеі заявай Сяргея Прыходзькі адносна абяцаньня прэзыдэнта Беларусі прызнаць Рэспубліку Абхазія і Рэспубліку Паўднёвая Асэтыя, а таксама магчымасьці публікацыі адпаведнай часткі стэнаграмы пасяджэньня АДКБ, - ня мае рацыі і мэтанакіравана ўводзіць СМІ ў зман" , - заявіў сёньня журналістам
А.Громаў. "Гэта можа быць зроблена", - падкрэсьліў намесьнік кіраўніка крамлёўскай адміністрацыі, кажучы аб публікацыі стэнаграмы.
А крыніца, зразумела, беларуская, і нават зразумела хто - некампэтэнтная, інакш, яна б ведала, што адміністрацыя прэзыдэнта Расеі, іншыя зьнешнепалітычныя структуры працуюць выключна па ўказаньні прэзыдэнта Расеі, дадаў Громаў.
"І заява Прыходзькі зроблена па прамым указаньні прэзыдэнта Расеі. Інакш быць ня можа", - адзначыў Громаў.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.