-  !              ,  ,   !
Գ
Գ

09.04.2008 14:02 - :

09.04.2008 10:29

Спадар Астроўскі – карэнны гарадзенец. Яму 50 гадоў. Жанаты, мае пяцёра дзяцей. Доктар мэдыцынскіх навук. Прафэсар Алесь Астроўскі – аўтар шэрагу артыкулаў і кніг, прысьвечаных беларускай і сусьветнай грамадзка-палітычнай сытуацыі. Сёньня ён расказвае Аляксандру Уліцёнку пра сваё бачаньне стасункаў Беларусі з дэмакратычным захадам.


Алесь Астроўскі: “тут праблема не такая простая. У нас ужо ёсьць вялікі досьвед кантактаваньня з захадам. Ды й сам эўрапейскі досьвед апошніх гадоў трошачкі пацясьніў ранейшыя рамантычныя ўяўленьні, яны становяцца ўсё больш стрыманымі”.

Аляксандар Уліцёнак: “Што менавіта насьцярожвае вас у заходняй мадэлі?”

Астроўскі: “Лібэралізм. Той лад, які пануе зараз у якасьці стрыжнёвай, стратэгічнай плыні на захадзе, называюць дэмакратыяй, але па зьмесьце фактычна гэта менавіта лібэралізм”.

Уліцёнак: “Чым не задавальняюць стандарты эўрапейцаў?”

Астроўскі: “Па сутнасьці паняцьцем “народ” заходнія палітолягі не карыстаюцца. Ёсьць абстрактнае паняцьце “грамадзтва”. А зьмест дэмакратыі там зьведзены па сутнасьці да такіх паняцьцяў, як палітычны плюралізм і фармальна якасна выкананая выбарчая працэдура. У выніку дэмакратыя губляе свой зьмест, яна фармалізуецца”.

Уліцёнак: “А да чаго, на ваш погляд, мусяць імкнуцца беларусы?”

Астроўскі: “Паўстаць, нарэшце, як гаспадары ўласнай краіны. Кінуць комплекс страшэзных пакутаў, якія мелі нашыя продкі, і пажыць паўнавартасна, шчасьліва, цывілізавана”.

Уліцёнак: “У чым выяўляецца неадэкватнасьць цяперашніх заходніх стандартаў і беларускіх рэаліяў?”

Астроўскі: “ ухавіком уяўленьня аб дэмакратыі на захадзе зьяўляецца фінансавая алігархія. Вялікая група людзей, якія хочуць павялічыць свае капіталы, выкарыстоўваючы аб’ектыўную зьяву глябалізацыі. Яны зацікаўленыя ў расьціраньні межаў, дыскрэдытацыі зьмястоўнай дэмакратыі і пераўтварэньні яе ў такую вось фармальную рэч.

Карыстаючыся тэрміналёгіяй Эрыха Фрома, яны нэкрафілізуюць грамадзтва – грамадзтва губляе свае біяфільныя рысы. Якія замяняюцца выключна лічбамі твайго рахунку. Гэта не нармальнае жыцьцё.

Таму нам трэба станавіцца самастойнымі, рабіцца гаспадарамі на ўласнай зямлі. А ўрэшце рэшт трэба пачаць свабодна дыхаць. Жыць шчасьліва й з сэнсам”.

- " ".net : .

  

E-Mail: 



8 2009
« 2009 .
«
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 


' :

 


:

.

- 900 : . -.

Flingie.com - 100% free dating website, find and date local singles online.


:



:

  -  ,


 !

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
| | Գ | | | RSS | |
Copyright © 2006-2008 : , . ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru:   .  TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .