аўтар Радыё Свабода
Сёньня пасьля 22.30 госьцем праграмы "Начная Свабода" будзе музыка і ўладальнік аграсядзібы на Валожыншчыне Алесь Лось.
Алесь Лось адраджае народныя музычныя інструмэнты — дуды, ліры, жалейкі, бубны. Амаль дзесяць год жыцьця ён прысьвяціў батлейцы. Пры яго ўдзеле ў сядзібе Агінскіх была адкрытая школа мастацтва.
Цяпер спрабуе займацца агратурызмам: распрацаваў конны маршрут працягласьцю 35 кілямэтраў, разам з сынам Уладзімерам збудаваў кузьню, дзе арганізаваў школу кавальства. На лета заплянаваў адкрыцьцё міні музэю народных інструмэнтаў.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.