аўтар Радыё Свабода
У сераду, 3 сакавіка, а 16 гадзіне на сайце Свабоды адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з блогерам Яўгенам Ліпковічам. Ліпковіч адкажа на вашы пытаньні пра сваё вылучэньне ў кандыдаты ў дэпутаты ў Менскі гарсавет па Валгаградзкай выбарчай акрузе нумар 54.
Кароткая біяграфія Ліпковіча, прадстаўленая ім самім: “Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Менску. Скончыў фізыка-матэматычную школу, вучыўся ў БПІ (Беларускі палітэхнічны інстытут). З трыццаці гадоў не працуе на дзяржаву. Жанаты, любіць жонку і дачку. Ня любіць тэлевізію ды іншым ня раіць”.
Пытаньне можна задаць .
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.