Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Заўтра — суд над Касяй Салаўёвай Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Заўтра — суд над Касяй Салаўёвай

07.04.2008 20:01 - Крыніца: Наша Ніва


Кася Салаўёва,
фота

У аўторак, а 10:30 судзьдзя Полацкага гарадзкога суду (пр-т Карла Маркса, 50) Марозава пачне разгляд крымінальнай справы моладзевай актывісткі Кацярыны Салаўёвай.

Дзяўчыну абвінавачваюць у парушэньні арт. 193‑1 Крымінальнага кодэкса РБ «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі» («Малады фронт»).

Паводле гэтага артыкулу ўжо судзілі дзесяць «маладафронтаўцаў», але толькі Зьміцер Дашкевіч трапіў за краты, астатнія абмяжоўваліся штрафамі і папярэджаньнямі. Максымальная санкцыя па артыкуле 193 — два гады турмы.

Першапачаткова суд над Салаўёвай мусіў адбыцца 27 сакавіка, але быў перанесены амаль на два тыдні. Справа ў тым, што 25 Сакавіка падчас сьвяткаваньня ў Менску Дня Волі Кася была затрыманая і асуджаная на 5 сутак арышту. Суд быў перанесены з простай прычыны — адсутнасьць абвінавачанай.

Ураджэнку мадзярскага Вэспрэму Касю Салаўёву 23 студзеня 2008 г. выключылі з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе яна навучалася на 2‑м курсе гісторыка‑філялягічнага факультэту. Адвакатам на працэсе будзе выступаць Аляксандар Галіеў.

На суд абяцаюць прыехаць мноства палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў. Салаўёва просіць усіх неабыякавых прыехаць у Полацак і падтрымаць яе падчас працэсу.

Між іншым, 9 сакавіка Касі Салаўёвай споўнілася 20 гадоў.

Зьміцер Панкавец

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 студзеня 2009
« 2009 г.
« Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 


Надвор'е Беларусь:

 


Рознае:

Экскаватор погрузчик Амкодор в москве.

выгодно. Вших магазинах: шторы тушино или шторы заказ гораздо доступнее. Акция!

Flingie.com - 100% free dating website, find and date local singles online.


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2008 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .