Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай За даляр адкажуць усе Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

За даляр адкажуць усе

11.04.2008 18:36 - Крыніца: Радыё Свабода

11.04.2008 17:00

Сусьветны банк папярэджвае, што спад на фінансавых рынках ЗША і Ўсходняй Эўропы можа нэгатыўна адбіцца на эканоміцы краінаў Усходняй Эўропы і былога СССР.

Спад быў выкліканы крызысам неплацяжоў на амэрыканскім рынку нерухомасьці, аднак ягоныя наступствы сярод іншых адчуюць найбяднейшыя жыхары постсавецкіх краінаў.

Паводле экспэртаў Сусьветнага банку, менавіта найбяднейшыя катэгорыі насельніцтва найбольш пацярпяць ад глябальнага фінансавага крызысу. З гэтай прычыны банк рэкамэндуе ўрадам усходнеэўрапейскіх і сярэднеазіяцкіх краінаў пераразьмеркаваць бюджэт такім чынам, каб зьмякчыць наступствы гэтага крызысу для найбольш неабароненых грамадзянаў.

Паводле віцэ-прэзыдэнта Ўсясьветнага банку Шыгеа Катсу, праведзеныя рэформы ва ўсходнеэўрапейскіх і сярэднеазіяцкіх краінах дапамаглі эканамічным сыстэмам гэтага рэгіёну стаць больш гнуткімі на выпадак фінансавых крызысаў, аднак нельга супакойвацца ў такой сытуацыі.

“Моцны ўплыў аказвае інфляцыя праз рост цэнаў на энэрганосьбіты і харчаваньне. І гэта вельмі важна для ўрадаў – прыняць своечасовыя захады – падтрымліваючы і разьвіцьцё, і рэформы, і пры гэтым не забываць пра найбяднейшых, і ўжываць усе неабходныя для гэтага меры”.

Ад 1998 да 2006 году прыбытак да душу насельніцтва ў рэгіёне Ўсходняй Эўропы і Сярэдняй Азіі павялічыўся ад 3 000–5600 даляраў да 8 600 даляраў. У выніку чаго з катэгорыі бяднейшых выйшлі каля 50 мільёнаў чалавек. Усяго ў рэгіёне 460 мільёнаў чалавек.

Чакаецца, што ў рэгіёне эканамічны рост запаволіцца ў сувязі з глябальнай няўстойлівасьцю фінансавых рынкаў, якую выклікаў крызыс крэдытаваньня ў ЗША. 
У многіх краінах думалі, што інфляцыя ўжо ў мінулым, але яна вярнулася ў падвоеных лічбах.
Прадзін Мітра, галоўны эканаміст Сусьветнага банку ў рэгіёне Эўропы і Азіі адзначае, што эканамічны рост ўжо запаволіўся ў Румыніі, Украіне, Латвіі і Вугоршчыне, і як чакаецца, запаволіцца ў Харватыі, Казахстане, Польшчы і Чэхіі.

Зьмены на фінансавых рынках – не адзіная праблема – у рэгіёне падвышаюцца цэны на энэрганосьбіты і харчаваньне:

"Інфляцыя вярнулася. У многіх краінах думалі, што гэтая зьява ўжо ў мінулым, але яна вярнулася ў падвоеных лічбах. І часта з тых прычынаў, што краіны непасрэдна – канечне, гэта імпарцёры нафты – ня могуць кантраляваць яе”.

Цэны на энэрганосьбіты падвысіліся больш чым на 30 працэнтаў у краінах СНД зь нізкімі даходамі насельніцтва, Паводле крытэраў сусьветнага банку – гэта Армэнія, Азэрбайджан, Грузія, Кіргізстан, Малдова, Таджыкістан і Узбэкістан. Цэны на харчаваньне павысіліся на 20 працэнтаў у краінах зь сярэднімі даходамі насельніцтва – гэта Беларусь, Казахстан, Расея і Ўкраіна. Рост цэнаў на харчы найбольш адчулі найбяднейшыя грамадзяне.

Паводле экспэртаў Сусьветнага банку 5-працэнты рост цэнаў на харчаваньне павялічвае колькасьць бедных на 2-3 працэнты ў краінах СНД зь нізкімі даходамі. Каб абараніць гэтую катэгорыю грамадзянаў, Банк рэкамэндуе пераразьмеркаваць дзяржаўныя расходы і павялічыць сацыяльную дапамогу.
 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



1 жніўня 2010
« 2010 г.
« Жнівень
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     


Рознае:

Стало тепло! Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .