ЗША ў панядзелак выказалі занепакоенасць адносна стану свайго грамадзяніна, затрыманага ў Беларусі і змешчанага там у следчы ізалятар КДБ.
Эмануіл Зэльцэр, адвакат з Нью-Ёрку, сустракаўся з прадстаўнікамі ЗША толькі адзін раз з часу арышту 12 сакавіка – 27 сакавіка, заявілі прадстаўнікі Дзярждэпартаменту.
“Мы настойваем, каб урад Беларусі згодна нормам міжнароднага права даваў рэгулярны консульскі дасяг да Эмануіла Зэльцэра”, - заявіў амерыканскі бок. Пра гэта паведамляе Reuters.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.