Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай З продажам гадзіньнікавага заводу вырашана Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

З продажам гадзіньнікавага заводу вырашана

04.03.2010 15:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Падпісаны ўказ прэзыдэнта аб продажы кантрольнага пакета акцый Менскага гадзіньнікавага заводу кампаніі “Franck Muller”. Сёньня ўказ апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.


Як падае , згодна з дакумэнтам, у дзесяцідзённы тэрмін прадугледжана бязвыплатна перадаць ва ўпраўленьне Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці 111.385.185 акцый ААТ "Менскі гадзіньнікавы завод" намінальным коштам 30 рублёў на агульную суму 3.341.555.550 рублёў. Цяпер акцыі прадпрыемства знаходзяцца ва ўпраўленьні камунальнай уласнасьці Менску.

Да 2020 года кампаніі “Franck Muller” павінна быць прададзена 655.423.462 акцыі ААТ, што належаць дзяржаве, па намінальным кошце 30 рублёў за акцыю пры ўмове ўкладаньня кампаніяй у 2010 годзе інвэстыцый. Яны будуць укладзены шляхам набыцьця дадатковых 1.217.215.000 акцый.

Акрамя таго, у давернае кіраваньне “Franck Muller” тэрмінам на пяць гадоў перадаюцца 1.122.831. 985 акцый завода, што належаць дзяржаве.

Як растлумачылі на прадпрыемстве, на першым этапе швэйцарская кампанія набывае 52% акцый, пазьней — яшчэ 28%.

З 2011 года заводу без правядзеньня аўкцыёну будзе перададзены ў арэнду зямельны ўчастак сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву "Шчомысьліца" (Менскі раён) агульнай плошчай 30 га для будаўніцтва новых вытворчых магутнасьцяў і аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры.

Савету міністраў даручана ў трохмесячны тэрмін заключыць інвэстыцыйную дамову з кампаніяй “Franck Muller” аб рэалізацыі інвэстыцыйнага праекту з заплянаваным аб'ёмам інвэстыцый.Згодна з гэтым дагаворам прадпрыемства павінна захаваць вытворчасьць гадзіньнікаў і гандлёвую марку "Луч". Акрамя таго, у 2010—2019 гадах на прадпрыемстве павінна працаваць не менш як 700 чалавек.

Пляны стварэньня на базе гадзіньнікавага заводу беларуска-швэйцарскага СП абмяркоўваліся ў кастрычніку 2009 году падчас візыту ў Менск гендырэктара “Franck Muller” Вартана Сірмакеса. На сустрэчы з А.Лукашэнкам ён заявіў пра намер стварыць у Беларусі "абсалютна новую", сучасную гадзіньнікавую вытворчасьць, арыентаваную на продаж недарагіх гадзіньнікаў у СНД і на іншых рынках. Пры гэтым швэйцарскі інвэстар паабяцаў давесьці зарплату на заводзе да ўзроўню сярэдняй па Менску, павялічыўшы яе ўдвая.

Менскі гадзіньнікавы завод быў створаны ў 1953 годзе. Выпускае гадзіньнікі гандлёвай маркі "Луч". Кампанія “Franck Muller” заснавана ў 1992 годзе. Займаецца вытворчасьцю складаных мэханічных гадзіньнікаў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



1 жніўня 2010
« 2010 г.
« Жнівень
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     


Рознае:

Стало тепло! Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .