Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай З.Жалезьнічэнка зьвярнуўся ў ААН Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

З.Жалезьнічэнка зьвярнуўся ў ААН

17.11.2008 10:36 - Крыніца: Радыё Свабода

Зьміцер Жалезьнічэнка

17.11.2008 10:01

Былы студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны, а цяпер салдат транспартных войскаў у Жлобіне Зьміцер Жалезьнічэнка накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.


Ён аспрэчвае судовыя пакараньні штрафамі й арыштам нібыта за незаконнае прадпрымальніцтва, лаянку й непадпарадкаваньне міліцыі, а таксама паўторнае выключэньне з трэцяга курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

“Мае юрыcты дапамаглі скласьці скаргу ў камітэт ААН. Мы прайшлі абсалютна ўсе інстанцыі, спрабуючы дамагчыся ісьціны й аднаўленьня ва ўнівэрсытэце. І каб зь мяне зьнялі гэтыя недарэчныя абвінавачваньні ў нецэнзурнай лаянцы, у правакаваньні канфлікту зь міліцыянтам, за што ўрэшце мяне другі раз адлічылі. Гэтай падтрымкі мы не знайшлі, нягледзячы ні на дапамогу Беларускага Хэльсынскага камітэту, ні на тое, што пасьля першага адлічэньня ўдалося аднавіцца ва ўнівэрсытэце. На жаль, іншага выйсьця няма. Камітэт ААН – гэта адзіная міжнародная структура, якая мае ўплыў у Рэспубліцы Беларусь і з дапамогай якой можна, відаць, атрымаць хоць бы маральную перамогу”, – сказаў
У войску з 22-тысячнага грашовага забесьпячэньня салдата Жалезьнічэнкі вылічваюць 9 тысяч рублёў, альбо 40 працэнтаў, на пагашэньне двух зьдзеклівых штрафаў – за незаконнае прадпрымальніцтва й непадпарадкаваньне міліцыянту.

 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 студзеня 2009
« 2009 г.
« Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 


Надвор'е Беларусь:

 


Рознае:

Экскаватор погрузчик Амкодор в москве.

Flingie.com - 100% free dating website, find and date local singles online.


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2008 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .