14.11.2008 13:51
Літоўскі ўрад прапаноўвае ўраду Беларусі ўвесьці бязьвізавы рэжым для грамадзян, якія жывуць на памежных тэрыторыях.
Пра гэта паведаміў на Мінскім форуме дзяржсакратар МЗС Літвы
Дэвідас Матуліёніс.
Паводле яго інфармацыі, у хуткім часе консульскія службы дзвюх краін правядуць перамовы па праекце пагадненьня аб памежным супрацоўніцтве.
Згодна з прапановай літоўскага боку, грамадзяне Літвы і Беларусі, якія жывуць на памежнай тэрыторыі ў 50 км, змогуць наведваць краіну-суседку без віз, маючы спэцыяльныя дакумэнты, якія будуць дзейнічаць да пяці гадоў.
Як паведамілі у Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, цяпер жыхарам памежжа для таго, каб перасячы дзяржаўную мяжу, даводзіцца набываць шэнгенскую візу.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.