Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай З Акрэсціна выходзяць на волю апошнія вязьні сумленьня Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

З Акрэсціна выходзяць на волю апошнія вязьні сумленьня

09.04.2008 10:22 - Крыніца: Хартыя'97

Сёньня з турмы на вуліцы Акрэсьціна на волю выйдуць 9 чалавек пасьля адбыцьця 15 сутак арышту за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі 25 сакавіка. Іх будуць сустракаць сябры, сваякі і палітыкі.

З турмы на вуліцы Акрэсьціна выйдуць апазыцыянэры, якіх пакаралі арыштам на 15 сутак за ўдзел у вулічнай акцыі 25 сакавіка. Гэта лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч, яго намесьнік Артур Фінькевіч, маладафронтаўцы Уладзімер Сяргееў, Дзяніс Карноў, прадпрымальнік Віктар Калей, моладзевы актывіст партыі БНФ Ільля Богдан, малады сацыял-дэмакрат Павал Севярын, актывіст моладзевага руху Віталь Акімаў і журналіст “Нашай Нівы” Сямён Печанко.

Нагадаем: 25 сакавіка спэцназаўцы затрымалі 88 чалавек пад час разгону шэсьця на праспэкце Незалежнасьці ў Менску. 30 чалавек суды пакаралі арыштамі на тэрмін ад 3 да 15 сутак. Астатніх пакаралі штрафамі.

Маладзёнаў прыйдуць сустракаць сябры, палітыкі, сваякі. Лідэр партыі БНФ Лявон Баршчэўскі паведаміў “Радыё Свабода”, што будзе сёньня разам са сваімі аднапартыйцамі чакаць палітвязьняў каля турэмнай брамы.

“Абавязак усіх, у каго ёсьць магчымасьць, прыходзіць да турмы на Акрэсьціна, сустракаць і падтрымліваць тых, хто адседзеў суткі ў турме менавіта за ўдзел у мірнай дэманстрацыі, за тое, што яны выказалі свае думкі” , - кажа Баршчэўскі.

Актывістка арганізацыі “Малады фронт” Тацяна Шапуцька паведаміла “Свабодзе”:

“Мы абавязкова пойдзем сустракаць нашых сяброў. Мы для іх ужо падрыхтавалі кветкі, падарункі. Сярод іх і нашы лідэры Зьміцер і Артур. Іх моцна зьбілі на акцыі. Там і наш маладафронтавец Уладзімер, а таксама Дзяніс Карноў, якога моцна зьбілі ў міліцыі. Думаю, што яны будуць рады праявам нашай падтрымкі і салідарнасьці”.

Прадпрымальнікі таксама прыйдуць сустракаць апазыцыянэраў, сярод якіх адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Віктар Калей. Па словах прадпрымальніка Алеся Таўстыкі, суспракаць вязьняў прыедуць і прадпрымальнікі. “Прыедуць прадпрымальнікі прадстаўнікі кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”. Можа, лідэры іншых прадпрымальніцкіх структур. З усьмешкамі на твары мы будзем рады бачыць іх”.

Згодна з пастановамі суду, дзевяць апазыцыянэраў павінны адпусьціць на волю ў 18.30.

За кратамі ў турме на вуліцы Акрэсьціна застанецца актывістка руху “Джынс за свабоду” Паліна Кур’яновіч. Яе арыштавалі на 10 сутак за пікет ля расейскай амбасады 2 красавіка.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Ультразвуковая щетка MEGASONEX - ультразвуковая щетка. Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .