Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Выбары ва Ўкраіне паўплываюць і на Менск, і на Маскву Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Выбары ва Ўкраіне паўплываюць і на Менск, і на Маскву

25.02.2010 16:36 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Уладзімер Глод

Сёньня ў Кіеве адбылася інаўгурацыя новага, чацьвёртага па ліку, прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. Сярод высокіх гасьцей, якія прыбылі на гэтае мерапрыемства, быў і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Пра новыя магчымасьці ў беларуска-ўкраінскіх дачыненьнях наш карэспандэнт Уладзімер Глод спытаўся ў палітыкаў і палітолягаў абедзьвюх краінаў.

Ігар Карпенка  Намесьнік старшыні камісіі міжнародных спраў і сувязяў з СНД у Палаце прадстаўнікоў Ігар Карпенка ў сувязі з інаўгурацыяй Віктара Януковіча як прэзыдэнта Ўкраіны сказаў «Свабодзе»:

«Я думаю, што тэндэнцыя да ўзаемаразуменьня і супрацоўніцтва ў нас ужо акрэсьлілася пасьля візытаў папярэдняга прэзыдэнта Ўкраіны і нашага прэзыдэнта. І што б там ні казалі, прыкладам, пра аранжавую рэвалюцыю альбо пра тое, што камусьці не падабаецца рэжым у Беларусі, прагматыка ў двухбаковых дачыненьнях бярэ верх.

Мы — суседзі. І тут хочаш ня хочаш, але трэба знаходзіць шляхі ўзаемадзеяньня, узаемнага супрацоўніцтва. Таму, я думаю, Януковіч будзе працягваць палітыку на збліжэньне суседа з суседам».

Аляксандар Фядута  Палітоляг Аляксандар Фядута лічыць: абраньне Віктара Януковіча зьменіць канфігурацыю дачыненьняў Масквы, Кіева і Менску:

«Зьменаў у беларуска-ўкраінскіх дачыненьнях я ня бачу. А вось зьмены ў беларуска-расейскіх дачыненьнях адбудуцца абавязкова. Нарэшце Аляксандар Лукашэнка страціў манаполію на прарасейскую палітыку на постсавецкай прасторы. І паколькі Ўкраіна мае большую вагу, то, зразумела, галоўным рэінтэгратарам можа стаць цяпер спадар Януковіч».

Дырэктар Кіеўскага цэнтру палітычных дасьледаваньняў і кансульталёгіі Міхайла Паграбінскі прагназуе:

Міхайла Паграбінскі  «Я думаю, што з абраньнем Віктара Януковіча прэзыдэнтам адкрываюцца некаторыя новыя магчымасьці ва ўкраінска-беларускіх дачыненьнях, якіх раней не было. Найперш з прагматычным настроем спадара Януковіча на рашэньне задач эканамічнага супрацоўніцтва. А тут апошнія гады былі далёка ня лепшымі.

Не ідэалягічны, а чыста эканамічны інтарэс мусіць падштурхнуць абодва бакі. Цяпер гэтаму нічога ня будзе перашкаджаць. І я думаю, што вельмі часта наш інтарэс будзе супадаць зь беларускім. Прыкладам, у пытаньнях транзыту мы выступаем зь Беларусьсю ў аналягічнай ролі. І мы маглі б узгадняць сваю пазыцыю зь Беларусьсю. І гэта важна. Хаця камусьці з нашых сяброў будзе недаспадобы. Але гэта магчыма. І я думаю, што пры Януковічу гэтага можна было б дасягнуць, такіх важных вынікаў».

7 лютага ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч набраў 48,95% галасоў выбарцаў. Ягоная суперніца, прем’ер-міністар Юлія Цімашэнка — 45,47%. Міжнародныя назіральнікі, уключаючы місію АБСЭ, у цэлым прызналі ўкраінскія выбары.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .