Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай «Вярну ім свае ўзнагароды» Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня
171819202122232425262728293031
PDF версiяУвайсці на сайт

альбо

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

«Вярну ім свае ўзнагароды»

16.08.2010 11:39 - Крыніца: Наша Ніва

Сталыя чытачы «Нашай Нівы» знаёмыя з Аляксандрам Доўбікам з Карэліцкага раёна па артыкуле «Дзесяць гадоў лагера за лісты да Джавахарлала Нэру» (№40 ад 1 лістапада 2007). У 1958 г. Аляксандра Сафронавіча арыштавалі за ананімныя лісты да прэзідэнта ЗША Эйзенхаўэра, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Ідэна ды прэм’ера Індыі Нэру.

Аляксандр Доўбік.

У іх ён пісаў пра парушэнне правоў чалавека ў СССР, масавыя рэпрэсіі і аднаўленне прыгону ў вёсцы. Настаўнік з Карэліччыны прасіў сусветных лідэраў паўплываць на Мікіту Хрушчова, каб той урэшце пачаў паважаць правы савецкіх працоўных. Суд расцаніў лісты да сусветных лідэраў як «паклёп на КПСС, савецкі ўрад, яго ўнутраную ды знешнюю палітыку, а таксама ўмовы жыцця працоўных». Вырак — 10 гадоў катаргі і 5 гадоў пазбаўлення ў правах. Акрамя таго, Доўбіка, удзельніка вайны, пазбавілі вайсковых ўзнагародаў. У снежні 1991 г. Аляксандра Сафронавіча рэабілітавалі.

«Хачу жыць побач з роднымі»

У незалежнай Беларусі былы настаўнік таксама піша лісты. Колькі гадоў таму прасіў Філарэта паспрыяць пабудове капліцы ў Курапатах, да былога міністра МУС Навумава звяртаўся наконт курапацкіх вандалаў.

Цяпер 89-гадовы ветэран дасылае лісты ў суды. Ён хоча атрымаць кампенсацыю за незаконны арышт і катаргу. Рыхтуючыся да суда, Аляксандр Сафронавіч звярнуўся з запытам у Канстытуцыйны суд. Адтуль атрымаў адказ, што парадак кампенсацыі шкоды, нанесенай у выніку незаконнага арышту, вызначаецца артыкулам 460 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (глава 48). Згодна яго, шкода, нанесеная ў выніку незаконнага затрымання, утрымання пад вартай, асуджэння, прымянення прымусовых мераў бяспекі і лячэння, кампенсуецца дзяржавай у поўным аб’ёме. Акрамя гэтага, Доўбік апелюе да артыкула 969 Грамадзянскага кодэкса, які гарантуе матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды, а таксама міжнародных пагадненняў, якія рэгулююць парадак кампенсацыі незаконна асуджаным. У прыватнасці, да Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх правах, падпісанага нашай краінай.

«На маім баку канстытуцыя і міжнародныя пагадненні, таму я маю права на кампенсацыю за незаконны прысуд», — упэўнены вязень ГУЛАГа.

Грошы, калі іх удасца атрымаць, ён хоча патраціць на кватэру ў Мінску. «Хачу жыць побач з роднымі, каб яны мяне пахавалі. Каб над маёй магілай расказвалі сваім дзецям пра мяне і нашу пакутніцкую сям’ю».

Спадар Доўбік ад 2003 г. жыве ў інтэрнаце для састарэлых у в.Жухавічы Карэліцкага раёна.

«Бюджэт не прадугледжваў кампенсацыі за рэпрэсіі»

У снежні 2009 г. у Карэлічах адбыў¬ся першы суд. Яму папярэднічалі шматлікія беспаспяховыя спробы Доўбіка высветліць, ад каго патрабаваць кампенсацыю. Дапамог зварот у Міністэрства юстыцыі і да юрыстаў. У судзе Аляксандр Са¬фронавіч запатрабаваў ад фінаддзела Карэліцкага райвыканкама 200 міль¬ёнаў рублёў. Ён прадставіў суду неабходныя дакументы, якія пацвярджалі факт ягонага арышту і рэабілітацыі, і ліст з Канстытуцыйнага суда.

Прадстаўніца райвыканкама прыйшла на суд з пустымі рукамі. Яна адзначыла, што ў раённым бюджэце на 2009 г. не былі закладзеныя сродкі на выплату кампенсацый за незаконныя рэпрэсіі.

Пасля кароткага перапынку суддзя коратка абвясціла, што пазоў Доўбіка адхілены.

Потым былі звароты ў Гродзенскі абласны суд, дзе некалі былому настаўніку далі 10 год, у Вярхоўны суд. Але плёну яны не прынеслі. Доўбіку заявілі, што парадак аднаўлення правоў пацярпелых ад рэпрэсій рэгулюецца Палажэннем, зацверджаным пастановай Вярхоўнага Савета ад 21 снежня 1990 г. Палажэнне гэта не прадугледжвае кампенсацыі маральнай шкоды. З адказу з Вярхоўнага суда таксама вынікае, што спасылкі на сучасныя Грамадзянскі і Крымінальна-працэсуальны кодэксы не могуць разглядацца, бо дзейснае заканадаўства не прадугледжвае распаўсюджання гэтых нормаў на рэпрэсіі 20—80-х гадоў ХХ ст.

«Не паслухае Сукала — напішу Макею»

У свае гады Аляксандр Сафронавіч выглядае бадзёра. Хоць і скардзіцца час ад часу на зрок і слых, а таксама памяць. У ягонай палаце на стале ляжаць стосы газет і кніжак. На стале — мемуары пад назвай «Мой радавод. Лёс сям’і ў ХХ стагоддзі». Ён далёка не адзіны ў радзіне, хто пацярпеў ад сталінскіх рэпрэсій. Дзеда і бацьку расстралялі. Месца пахавання апошняга ён не ведае дагэтуль. Маці, цётка і бабуля прайшлі праз лагеры. Усіх іх пазней рэабілітавалі. А прадзеда Доўбіка саслалі ў Сібір яшчэ за царом за падтрымку паўстанцаў-каліноўцаў. Праца над успамінамі — гэта намаганне данесці праўду пра знішчаных ні за што людзей, ягоных крэўных.

Аляксандр Доўбік не бачыць вялікай розніцы паміж уладай бальшавікоў, што скалечыла яго маладосць, і цяперашняй лукашэнкаўскай, якая ўсяляк дэманструе пераемнасць з савецкай, але пры гэтым адмаўляецца плаціць за яе грахі. І ўсё ж ён збіраецца ісці да канца, каб давесці, што любая крыўда, хай бы і нанесеная дзясяткі год таму, мае сваю цану. Цяпер ягоную скаргу мае разгледзець старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

«Калі і ён адмовіць — напішу Макею ў Адміністрацыю прэзідэнта, — кажа Доўбік. — А не паслухаюць там, то збяру ўсе свае ўзнагароды, віншаванні ад уладаў ды адашлю заказной поштай на Карла Маркса, 38».

***

Максімум — 60 «мінімалак»

У пачатку 90-х мінулага стагоддзя ў краінах былога СССР былі распрацаваныя нарматыўныя акты, якія рэгулявалі парадак атрымання вязнямі ГУЛАГа грашовых кампенсацый.

21 снежня 1990 Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў Палажэнне аб парадку аднаўлення правоў грамадзянаў, пацярпелых ад рэпрэсій 1920-1950 гг. Яно прадугледжвае аднаразовую грашовую кампенсацыю з разліку паловы мінімальнага памеру заработнай платы за кожны месяц пазбаўлення волі, але не больш за 60 мінімальных памераў заработнай платы, усталяванай на момант разгляду заявы грамадзяніна ў адпаведных органах, са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Мінімалка цяпер складае 258 600 рублёў.

7 лістапада 1994 Канстытуцыйны суд прыняў рашэнне «Аб удасканаленні заканадаўства, што рэгулюе кампенсацыю шкоды, нанесенай грамадзянам неправамернымі дзеяннямі». У ім утрымлівалася прапанова Вярхоўнаму Савету вызначыць у нацыянальным заканадаўстве парадак кампенсацыі шкоды, нанесенай грамадзянам незаконнымі дзеяннямі праваахоўных органаў пракуратуры і судоў. На сёння гэты парадак вызначаны падраздзелам 48 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Згодна яго, шкода, нанесеная незаконнымі рэпрэсіямі, кампенсуецца дзяржавай у поўным аб’ёме.

Расія

У Расіі вязні палітычных рэпрэсій атрымліваюць кампенсацыю з разліку тры чвэрці ўсталяванага законам мінімальнага памеру зарплаты за кожны месяц пазбаўлення волі, але не больш за 100 мінімальных заробкаў (1 МЗП у Расіі складае 102 еўра).

Украіна

Украінскі вязень ГУЛАГа можа разлічваць на кампенсацыю ў памеры 1 МЗП за месяц, праведзены ў месцах зняволення, але не больш за 75 «мінімалак». На сёння мінімальны заробак ва Украіне складае 75 еўра.

Падзяліцца навіной:          0 каментароў       Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Iмя *запомніць мяне восем трынаццаць пяць нуль сем *Апошнія ў рубрыцы
Навіны дня+ поўнае відэа | галоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Жнiвень 2010г.
ПнАўСрЧцПтСбНд
Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



5 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Панели ПВХ со склада в Москве - пластиковые панели. Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .