Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай І Вярхоўны суд адмовіў “Залатому льву” ў рэгістрацыі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

І Вярхоўны суд адмовіў “Залатому льву” ў рэгістрацыі

04.03.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Сёньня Вярхоўны суд разглядаў скаргу слонімскіх актывістаў на рашэньне Гарадзенскага абласнога суду, які не задаволіў іх скаргі да абласнога ўпраўленьня юстыцыі ў справе адмовы ў рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня «Залаты леў». Вярхоўны суд пакінуў рашэньне абласнога бязь зьмены.

Згодна з рашэньнем абласнога суду, у статуце перавышаныя паўнамоцтвы праўленьня грамадзкай арганізацыі. А менавіта, згодна з пададзеным на рэгістрацыю статутам праўленьне нібыта мае паўнамоцтвы ўносіць зьмены ў статут, а гэта, маўляў, супярэчыць Грамадзянскаму кодэксу.

Актывіст Алесь Масюк сказаў нашаму радыё, што юрыст БХК сёньня даводзіў у судзе на канкрэтных вытрымках з статута і закону, што юрыдычных падставаў для таго, каб не рэгістраваць грамадзкую арганізацыю, няма.

У судзе, са слоў Масюка, яго моўчкі выслухалі і вынесьлі рашэньне: пакінуць у сіле рашэньне Гарадзенскага абласнога суду.

Нагадаю, што адной з прычынаў адмовы ў рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі чыноўнікі Ўпраўленьня юстыцыі называлі нават адсутнасьць тлумачэньня словазлучэньня «Залаты леў», якое нібыта супярэчыць статуту аб’яднаньня.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .