Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Вянок памяці: Аляксандар Дракахруст Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Вянок памяці: Аляксандар Дракахруст

14.11.2008 20:36 - Крыніца: Радыё Свабода

Аляксандар Дракахруст

14.11.2008 20:09

14 лістапада ня стала Аляксандра Дракахруста. Сьмерць засьпела яго празь сем дзён пасьля таго, як паэт, перакладчык і журналіст адсьвяткаваў сваё 85-годзьдзе.



Аляксандар Дракахруст, народжаны ў Маскве ў 1923 годзе ў сям’і вайскоўца, зь Беларусьсю паяднаны літаральна крывёй. Ягонага бацьку, калі той служыў у Беларускай ваеннай акрузе, у 1937 годзе расстралялі як ворага народу. Праз чвэрць стагодзьдзя вайсковы журналіст і расейскі паэт Аляксандар Дракахруст сустрэнецца на Далёкім Усходзе з групай беларускіх літаратараў, сярод якіх быў і Валянцін Тарас. Тая сустрэча перарасьце ў сяброўства і пакліча расейскага літаратара ў Менск. Валянцін Тарас працягвае:

“Ён быў абсалютна крышталёва сумленны чалавек, чалавек зь ясна акрэсьленай пазыцыяй — грамадзянскай, чалавечай, вельмі гуманістычнай. Ён быў харошы паэт. Зусім нядаўна выйшла яго кніжка ўспамінаў, другая кніжка — “Што было, тое было“. Кніжка найцікавейшая… Вельмі прашу Радыё Свабода перадаць маё найглыбейшае спачуваньне Юрыю Дракахрусту — сыну Аляксандра Абрамавіча. Свабодаўцу, голас якога ведаюць многія ў Беларусі, голас, якім ганарыўся Юраў бацька”.

З-пад пяра Аляксандра Дракахруста выйшлі пераклады на расейскую мову вершаў Рыгора Барадуліна, Міколы Аўрамчыка, Анатоля Грачанікава, Сьцяпана Гаўрусёва і многіх іншых беларускіх паэтаў. Ён прырос да беларускай літаратуры і заўсёды быў на баку тых, хто адстойваў яе правы.

Слова разьвітаньня са спадаром Дракахрустам паэта Сяргея Законьнікава:

“Я вельмі любіў сустракацца зь ім і на знакамітай Лысай гары, і пасьля ў Менску. Ён быў сьветлым чалавекам. І нават ягонае аблічча было сьветлым і жыцьцесьцьвярджальным. Ён вельмі праўдзіва апісаў тое, што было зь ім, зь ягоным пакаленьнем. І я думаю, што ўсё добрае, што пакінуў на гэтым сьвеце гэты слаўны чалавек, яно застанецца ня толькі зь ягонымі роднымі, яно застанецца з усімі ягонымі чытачамі, людзьмі, якія яго ведалі і любілі”.

У Аляксандра Дракахруста засталіся сыны Алег і Юры і ўнук Кірыл.
 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 студзеня 2009
« 2009 г.
« Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 


Надвор'е Беларусь:

 


Рознае:

Экскаватор погрузчик Амкодор в москве.

Flingie.com - 100% free dating website, find and date local singles online.


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2008 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .