Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Very Бут Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня
22232425262728293031
PDF версiяУвайсці на сайт

альбо

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Very Бут

21.08.2010 18:39 - Крыніца: Наша Ніва

Пасля двух гадоў разбіральніцтваў суд Тайланда пагадзіўся экстрадыяваць расійскага бізнэсоўца Віктара Бута ў ЗША. Там яго абвінавачваюць у гандлі зброяй, і яму пагражае пажыццёвы тэрмін.

Абарона Бута лічыць, што на тайландскім судзе ажыццяўляўся «каласальны ціск», і рыхтуецца даказваць палітычную падаплёку справы ўжо ў Амерыцы. Расійскі МЗС ужо назваў судовае рашэнне неправамерным.

У пятніцу суд Тайланда паставіў кропку ў справе аб экстрадыцыі расійца Віктара Бута. Справа аб яго выдачы ў ЗША, дзе яму пагражае пажыццёвы тэрмін за гандаль зброяй, слухалася ў судзе Бангкока два гады.

Бута затрымалі ў сталіцы каралеўства па запыце амерыканскіх спецслужбаў у 2008 па абвінавачанні ў парушэнні эмбарга ААН на пастаўку зброі ў зоны рэгіянальных канфліктаў у Афрыцы. Таксама, лічаць амерыканскія пракуроры, расіец прадаваў зброю калумбійскім тэрарыстам з FARC («Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі») і «садзейнічаў тэрарызму». Амерыканцы лічаць, што ўзялі расійца на гарачым: ён быў арыштаваны ў ходзе спецаперацыі ў сакавіку 2008, калі іх агенты выйшлі на Бута пад выглядам прадстаўнікоў FARC і прапанавалі прадаць ім 100 ракет класа «зямля — паветра», некалькі верталётаў, супрацьракетныя ўстаноўкі, а таксама арганізаваць выкід зброі з самалёта на тэрыторыю Калумбіі.

За тыя два гады, што ЗША беспаспяхова дамагаліся выдачы бізнэсоўца, тайландскі суд паспеў тройчы памяняць сваё стаўленне да яго.

Першапачаткова суддзі пагаджаліся з аргументамі амерыканскіх пракурораў, якія сцвярджалі, што бізнэсовец — фактычна памагаты тэрарыстаў, а затым памянялі сваё рашэнне. У жніўні 2009 яны заявілі, што ў Тайланда да Бута прэтэнзій няма і злачынцам яго не лічаць, бо FARC для тайландскага ўрада з’яўляецца не тэрарыстычнай, а палітычнай арганізацыяй, якая змагаецца за свае правы. Таму і кваліфікаваць дзеянні прадпрымальніка як падтрымку тэрарыстаў нельга і экстрадыяваць яго не трэба, вырашылі ў Тайландскім крымінальным судзе. Гэтае рашэнне тут жа было апратэставанае амерыканскім бокам, і гэтым разам удала.

Як расказала жонка абвінавачанага Ала Бут, тайландскі суд задаволіў хадайніцтва амерыканскай пракуратуры аб выдачы яе мужа ЗША.

Абскарджанню дадзенае рашэнне не падлягае. «Увесь час мы настойвалі на тым, што справа мае палітычную матывацыю. Гэтым разам мы не адступілі ад сваёй пазіцыі, бо ўжо ўсяму свету зразумела, што гэта пераслед па палітычных матывах, але суд палічыў нашы аргументы недастатковымі «, — сказала яна. На думку жонкі прадпрымальніка, на тайскіх суддзяў аказваўся «каласальны ціск» з боку дзярждэпартамента ЗША. «А як інакш трактаваць учорашнюю заяву дзярждэпа, прадстаўнік якога сказаў, што справа Віктара для Амерыкі прыярытэтная, і яны будуць усімі спосабамі дамагацца яго экстрадыцыі? Яны былі ўпэўненыя, што ў іх усё атрымаецца «, — сказала Бут.

Зрэшты, мяркуючы па дзеяннях амерыканскай пракуратуры, у паспяховым выніку справы ў ЗША былі ўпэўненыя не да канца. За некалькі гадзін да пачатку паседжання ў суд паступіў чарговы запыт на экстрадыцыю расійца, гэтым разам па новых абвінавачваннях. Гаворка ідзе аб крымінальнай справе, распачатай у лютым гэтага году. Яго фігурантамі сталі Бут і яго дзелавы партнёр Рычард Чычаклі. Па дадзеных следства, яны займаліся адмываннем грошай праз тэлеграфныя грашовыя пераводы і інтэрнэт. Цяпер прад’явіць гэтыя абвінавачанні супрацоўнікі амерыканскіх праваахоўных органаў змогуць Буту асабіста.

Па словах жонкі бізнэсоўца, яго экстрадыююць у ЗША ў найбліжэйшыя дні. «Але і там я маю намер даказваць палітычную матывацыю гэтай справы. Мне няважна, дзе я буду гэта рабіць — у ЗША або на Месяцы «, — заявіла яна. Па словах Алы Бут, яна мае намер звярнуцца па дапамогу да расійскіх уладаў.

У Дзярждэпе ЗША экстрадыцыю расійца каментуюць стрымана. «Мы задаволеныя рашэннем. Мы лічым, што далі дастатковую колькасць пераканаўчых доказаў «, — сказалі ў прэс-службе ведамства.

Па словах прадстаўніка дзярждэпартамента, амерыканскі бок «усё яшчэ знаходзіцца ў цесным кантакце з тайскім калегамі». «Яшчэ напярэдадні мы звязваліся з паслом Тайланда, каб нагадаць яму, наколькі важны для нас гэты працэс», — адзначыў суразмоўца.

Расійскі МЗС, які заўсёды крытыкаваў крымінальны пераслед Бута, ужо заявіў, што лічыць рашэнне тайландскага суда неправамерным.

Падзяліцца навіной:          1 каментар       Янка напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 19:57 Расійскі МЗС, які заўсёды крытыкаваў крымінальны пераслед Бута, ужо заявіў, што лічыць рашэнне тайландскага суда неправамерным
----------------------
Расійскі МЗС лічыць правамерным забойствы журналістаў і разгоны мірных деманстрацый у Расеі         Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Iмя *запомніць мяне восем адзінаццаць трынаццаць тры чатырнаццаць *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Жнiвень 2010г.
ПнАўСрЧцПтСбНд
Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



5 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Вид на жительство в Черногории Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .