Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Вечар Дня Волі ў Магілёве Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Вечар Дня Волі ў Магілёве

25.03.2008 21:45 - Крыніца: Радыё Свабода

25.03.2008 21:01

Грамадзкія й партыйныя актывісты ўсклалі кветкі да будынка, у якім 12 ліпеня 1918 году прадстаўнікі магілёўскай грамадзкасьці падтрымалі абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.


Цяпер у гэтым будынку месьціцца Магілёўскі абласны краязнаўчы музэй.

Два дзясяткі ўдзельнікаў урачыстасьці ўсклалі кветкі да сымбалічнай мэмарыяльнай шыльды з гербам Пагоня й надпісам: “Жыве Беларусь. У гэтым будынку летам 1918 году Беларускім нацыянальным камітэтам у Магілёве было прынятае рашэньне аб прызнаньні ўлады БНР”.

Старшыня рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў абвясьціў, што неўзабаве пачнецца збор подпісаў за ўсталяваньня на будынку краязнаўчага музэю сапраўднай мэмарыяльнай шыльды.

На месцы правядзеньня акцыі прысутнічала каля дзясятка міліцыянтаў. Начальнік аддзелу ўправы ўнутраных спраў аблвыканкаму палкоўнік Алёнушкін запатрабаваў ад удзельнікаў разысьціся. Міліцыянт абвінаваціў актывістаў у спробе арганізаваць несанкцыянаваны мітынг.

Па ўскладаньні кветак удзельнікі акцыі разышліся. За час яе правядзеньня нікога не затрымалі.

Дзьвюма гадзінамі пазьней міліцыянты канфіскавалі 370 асобнікаў спэцыяльнага нумару газэты “Магілёўскі час”, прысьвечанага Дню волі. Міліцыянты аргумэнтавалі канфіскацыю неабходнасьцю праверкі на наяўнасьць у газэце антыдзяржаўнай прапаганды.

Рыгор Кастусёў абвяшчае пра намер збору подпісаў за ўсталяваньне мэмарыяльнай шыльдыПадчас распаўсюду “Магілёўскага часу” міліцыянты затрымлівалі журналістку Ганну Ільіну, а таксама грамадзкіх актывістаў Зьмітра Салаўёва, Сяргея Лапуціна ды Аляксандра Задарожнага.

А сямнаццатай гадзіне, пасьля трохгадзіннага зьняволеньня, трох непаўналетніх актывістаў падпусьцілі дамоў. Кастуся Лашчынскага, Ірыну Драгунову ды Максіма Марозова міліцыянты вінавацілі ў вывешваньні бел-чырвона-белага сьцяга на вышцы асьвятленьня чыгункі.

Актывісты ўтрымліваліся ў Кастрычніцкім аддзеле міліцыі.

У тэлефоннай гутарцы Кастусь Лашчынскі паведаміў “Свабодзе”, што падчас прафіляктычнай гутаркі міліцыянты спрабавалі запалохаць яго й ягоных сяброў.

“Міліцыянты казалі, што ў нас будуць праблемы ў школе й ва ўнівэрсытэце. Доказаў таго, што мы вывешвалі сьцяг міліцыянты ня выявілі. І пасьля трох гадзінаў зьняволеньня нас адпусьцілі”, сказаў Кастусь Лашчынскі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 студзеня 2009
« 2009 г.
« Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 


Надвор'е Беларусь:

 


Рознае:

Экскаватор погрузчик Амкодор в москве.

Продажа телефонов Samsung i900.

Flingie.com - 100% free dating website, find and date local singles online.


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2008 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .