Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Валянцін Стэфановіч: У Беларусі любяць злоўжываць умяшальніцтвам у асабістае жыццё Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Валянцін Стэфановіч: У Беларусі любяць злоўжываць умяшальніцтвам у асабістае жыццё

05.03.2010 17:35 - Крыніца: Хартыя'97

Праваабаронцы не чакаюць нічога добрага ад права, якое з’явілася ў спецслужбаў, умешвацца ў працу аператараў сувязі.

Юрыст і праваабаронца Валянцін Стэфановіч у інтэрв'ю пракаментаваў паведамленне пра тое, што спецслужбы атрымалі доступ да баз аператараў сувязі.

«Нічога добрага ад гэтага дакумента я не чакаю, - сказаў праваабаронца. - У Беларусі любяць злоўжываць такімі рэчамі. Фактычна аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы праводзяцца ў шмат якіх выпадках. Але абсалютна не зразумела, на якіх падставах. І, дарэчы, паводле закону, калі на працягу года супраць кагосьці не распачалі крымінальную справу, то такі чалавек мае права праглядзець усю інфармацыю, якую сабралі адносна яго ў выніку гэтых мерапрыемстваў. Але я такога ніколі не чуў. Спецслужбы адмаўляюцца. Кажуць, што мы нічога такога не праводзілі. Хоць на самай справе такія мерапрыемствы праводзяцца».

Валянцін Стэфановіч адзначае, што для ўмяшання ў асабістае жыццё чалавека і без ўмяшальніцтва спецслужб існуюць асобныя раздзелы Крымінальнага кодэкса Беларусі.

«Што тычыцца праслухоўвання тэлефонаў, выемкі з пошты і гэтак далей, - усё гэта рэгулюецца адпаведнымі законамі, напрыклад, Крымінальным кодэксам і законам «Аб аператыўна-пошукавай дзейнасці». Там выкладзеныя ўсе падставы для гэтага, а таксама напісана, якім чынам гэта рэгулюецца. Паколькі ўсё гэта звязана з умяшальніцтвам у асабістае жыццё чалавека, то гэта павінна санкыянавацца пракурорам у сувязі з нечым. Ці гэта пошукава-аператыўныя мерапрыемствы, ці па узбуджанай крымінальнай справе, якая знаходзіцца ў вытворчасці пэўных суб'ектаў, якія маюць права ажыццяўляць крымінальны пераслед. А такіх у нас у апошні час становіцца ўсё больш», - заявіў эксперт.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .