Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Віцебскага кіраўніка “Моладзі БНФ” пакінулі пад арыштам Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Віцебскага кіраўніка “Моладзі БНФ” пакінулі пад арыштам

25.03.2008 10:46 - Крыніца: Радыё Свабода

25.03.2008 00:24

Паводле рашэньня начальніка Кастрычніцкага РАУС, затрыманага сёньня моладзевага актывіста Аляксандра Кузьняцова зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Заўтра яго павязуць у суд.


Віцебскія праваабаронцы Леанід Сьвецік і Павал Левінаў настойвалі на тым, каб хлопца адпусьцілі на ноч дахаты, бо ён мае дзіця-інваліда. Аднак начальнік Кастрычніцкага РАУС Андрэй Пракаповіч адмовіўся прыняць такое рашэньне нават пасьля таго, як праваабаронцы патэлефанавалі ў Міністэрства унутраных спраў.

Кіраўнік віцебскай арганізацыі “Моладзі БНФ” быў затрыманы за тое, што на некалькі хвілін разгарнуў бел-чырвон-белы сьцяг па сканчэньні акцыі каля помніка Ўладзімеру Караткевічу, якая была прысьвечана заўтрашнім 90-м угодкам БНР.


Бацька Юліі Міхайлавай піша скаргу на міліцыянтаўЗатрыманых разам зь ім няпоўнагадовых Юлію Міхайлаву ды сясьцёр Крысьціну й Вікторыю Чыж адпусьцілі з пастарунку пасьля апытаньня.

Бацьку Юліі Міхайлавай не дапусьцілі прысутнічаць пры апытаньні дачкі, і гэтае парушэньне ён мусіў зафіксаваць у кнізе скаргаў. Заўтра ўсе трое дзяўчат мусяць зьявіцца ў суд Кастрычніцкага раёну ў якасьці сьведак у справе Аляксандра Кузьняцова.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .