Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай В. Януковіч: Эўраінтэграцыя – ключавы прыярытэт зьнешняй палітыкі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

В. Януковіч: Эўраінтэграцыя – ключавы прыярытэт зьнешняй палітыкі

01.03.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

Візыт прэзыдэнта Ўкраіны ў Брусэль у цытатах.


Жазэ Мануэль Барозу, старшыня Эўракамісіі

Я рады, што першая паездка прэзыдэнта Ўкраіны пасьля інаўгурацыі адбываецца ў Брусэль. Тут Вы, спадар прэзыдэнт, знаходзіцеся сярод сяброў Украіны, якія падтрымліваюць стабільнасьць і дабрабыт Вашай краіны.

Мы ня лічым, што разьвіцьцё адносінаў Украіны з Эўрапейскім Зьвязам  на шкоду адносінам з Расеяй і наадварот. Мы таксама імкнёмся разьвіваць канструктыўныя адносіны з Расеяй і таму я лічу, што тут ёсьць вялікі патэнцыял і ва Ўкраіны.

Герман ван Рампэй, прэзыдэнт Эўразьвязу

Перамовы ЭЗ-Украіна наконт пагадненьня аб асацыяцыі, у тым ліку і аб свабодным гандлі, зьяўляюцца істотным крокам у паглыбленьні партнэрства ЭЗ з Украінай.
 

Гэта правільны шлях палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі Ўкраіны з Эўразьвязам у духу “Ўсходняга партнэрства”.

Я вельмі рады, што прэзыдэнт прыехаў у Брусэль у першы ж дзень свайго прэзыдэнцтва, што сьведчыць аб важнасьці адносінаў ЭЗ і Ўкраіны. Я запэўніў прэзыдэнта Януковіча ў цьвёрдым жаданьні ЭЗ падтрымаць Украіну, якая з’яўляецца суседам і партнэрам, які мае стратэгічнае значэньне.

Мы таксама закранулі важныя праблемы рэформаў ва Ўкраіне, у тым ліку і неабходнасьць вярнуцца на правільны шлях у стасунках з МВФ*. Я падкрэсьліў адказнасьць усіх палітычных сілаў, іх абавязак унесьці канструктыўны ўнёсак у справу рэформаў і ўмацаваньне палітычнай стабільнасьці .

*Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне МВФ прыпыніў супрацоўніцтва з краінай

Віктар Януковіч, прэзыдэнт Украіны

Пра мэты ўнутранай палітыкі Ўкраіны

Яны найперш скіраваныя на забесьпячэньне палітычнай стабільнасьці, адраджэньне эканомікі Ўкраіны, на падвышэньне ўзроўню жыцьця грамадзян, пераадоленьне наступстваў эканамічнага крызісу і правядзеньне сыстэмных сацыяльна-эканамічных рэформаў, на барацьбу з карупцыяй і судовую рэформу.

Пра прыярытэты зьнешняй палітыкі Ўкраіны

Для Ўкраіны эўрапейская інтэграцыя – гэта ключавы прыярытэт зьнешняй палітыкі.

Мы таксама абмяняліся думкамі наконт прыярытэтаў зьнешняй палітыкі Ўкраіны. Хачу падкрэсьліць, што яна ня будзе радыкальна мяняцца, а стане больш прагматычнай і напоўненай канкрэтным зьместам.

Сярод прыярытэтаў будзе інтэграцыя з Эўразьвязам, аднаўленьне добрасуседзкіх адносінаў з Расейскай Фэдэрацыяй, ўмацаваньне добрасуседзкіх адносінаў зь іншымі краінамі-суседзямі і стратэгічнае партнэрства са Злучанымі Штатамі Амэрыкі, аднаўленьне працы з МВФ і іншымі міжнароднымі фінансавымі інстытуцыямі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .