Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай В.Голубеў: “Партыя – ня клюб па інтарэсах” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

В.Голубеў: “Партыя – ня клюб па інтарэсах”

13.04.2008 10:47 - Крыніца: Радыё Свабода

12.04.2008 17:41

9 красавіка адбылося пасяджэньне камісіі партыйнага кантролю Партыі БНФ, на якое быў выкліканы намесьнік старшыні партыі Юрась Губарэвіч.


Паводле інфармацыі з сайту , камісія ў складзе двух чалавек, Юрася Хадыкі і Галіны Сямдзянавай, правяла з Ю.Губарэвічам размову наконт ягонага ўдзелу ў руху А.Мілінкевіча “За свабоду”. Сытуацыю ў партыі БНФ камэнтуе сябра Сойму БНФ, дэпутат Вярхоўнага савета 12-га скліканьня Валянцін Голубеў.

Караткевіч: Валянцін, як бы вы ахарактарызавалі тое, што адбываецца вакол партыі БНФ?

Голубеў: Мне крыху сьмешна, што вы цытавалі інфармацыю пра “камісію ў складзе двух чалавек”...

Караткевіч: Гэта інфармацыя з сайту .

Голубеў: Наколькі я ведаю ад “Нашай Нівы”, гэтая інфармацыя ўзята з сайта спадара Міхалевіча, які сам так ацаніў тую размову, якая адбылася паміж Юрасём Хадыкам і Галінай Сямдзянавай ды Юрасём Губарэвічам.

Паводле статуту БНФ, выключыць сябра можа толькі арганізацыя, у якой ён знаходзіцца, Сойм ці Зьезд БНФ – вышэйшыя органы, а камісія можа вынесьці толькі пэўныя рэкамэндацыі. Дарэчы, яна яшчэ зусім нядаўна створаная і ні разу не прымала такога рашэньня, не давала рэкамэндацыі некага выключыць.

Караткевіч: Валянцін, сам факт, што ствараюцца дысцыплінарныя камісіі ў партыі, якая заўсёды вызначалася канкрэтным ідэалягічным падыходам да сытуацыі ў Беларусі – як гэта можна пракамэнтаваць?

Голубеў: Для мяне былі нечаканымі паводзіны некаторых людзей на апошнім зьезьдзе БНФ. Я, на жаль, у апошнія гады менш займаюся палітыкай, хоць я застаюся сябрам БНФ, Сойму БНФ, і мне было цікава даведацца, што зьявіліся ў партыі людзі, якія спрабуюць сядзець на двух крэслах – і ў Народным фронце, і ў пэўных палітычных структурах, спрабуючы выконваць у Фронце тыя рашэньні, якія прымаюцца не ў Партыі БНФ. І калі ўзьнікла такая сытуацыя, то тое, што партыя хоча разабрацца, што адбываецца, і хоча паставіць сваіх сяброў у рамкі партыйнай этыкі і партыйнай дысцыпліны – я лічу, што гэта нармальна.

Таму што ў той час, калі мы стваралі БНФ, такой праблемы не існавала, нешта прыўнесьці ў асяродзьдзе аднадумцаў звонку маглі толькі спэцслужбы. А зараз, калі гэтыя людзі называюцца сябрамі Народнага фронту і спрабуюць парушаць праграму і статут – я думаю, што ім трэба прынамсі сказаць, што так рабіць нельга.

Я хачу зьвярнуць увагу на тое, што партыя і клюб па інтарэсах – гэта розныя рэчы. У клюб па інтарэсах можна прыходзіць ці не прыходзіць, выказваць самыя розныя думкі. А партыя – гэта палітычная структура, якая ставіць на мэце дасягненьне палітычнай улады, альбо хаця б дасягненьне магчымасьці ўдзельнічаць у ажыцьцяўленьні палітычнай улады праз працу ў мясцовых саветах і парлямэнце дзяржавы. І таксама гэта – права партыі вылучаць свайго прадстаўніка на кандыдатуру кіраўніка дзяржавы.

І людзі, якія ідуць у гэтую структуру, яны – аднадумцы, у іх ёсьць адна ідэя, адна задача, і яны гэтую ідэю, уступаючы ў партыю, абавязаліся выконваць і працаваць на гэтую партыю.

У чалавека можа думка зьмяніцца, тады ён можа выйсьці з гэтай партыі, стварыць новую... Але будучы ў партыі выступаць па-за партыяй супраць яе, ці рабіць нешта на шкоду партыі – я лічу, гэта няправільна. Для мяне гэта немаральна. Таму тое, што была створаная такая спэцыяльная камісія па партыйнай этыцы ў Народным фронце і з такіх паважаных людзей – я лічу, гэта нармальна. Можна проста пагаварыць, падказаць людзям, разабрацца. Ніхто нікога не выганяе, проста ідзе размова – давайце, калі мы разам, рабіць усё разам.  

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .