Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Ужо выходныя, 13 – 14 сакавіка Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Ужо выходныя, 13 – 14 сакавіка

13.03.2010 00:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


СЬНЕГ, З ПРАЯСЬНЕНЬНЯМІ...


Уначы -3 – -12, удзень -5 – +2.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Цэнтар этнакасмалёгіі “Kryja” запрашае на прэзэнтацыю альманаху “Druvis”. У прэзэнтацыі возьмуць удзел філёзаф Аляксей Дзермант і этнакультуроляг, музыка Тодар Кашкурэвіч (13 сакавіка, Магілёў, чытальная заля Магілёўскай гарадзкой бібліятэкі, 15.00).

Фэстываль аматараў японскай культуры “Гансэн – 2010” (13 – 14 сакавіка, Менск, Дом культуры МТЗ).

Моладзевая ініцыятыва “StudAlliance” запрашае на канцэрт жывой клясычнай музыкі, прысьвечаны 190-годзьдзю Станіслава Манюшкі (14 сакавіка, Вільня, Лютэранская кірха, вул. Vokiei / Нямецкая, д.20).


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


14 сакавіка – візыт высокай прадстаўніцы Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан у Каір. Галоўная тэма перамоваў – блізкаўсходняе ўрэгуляваньне.

14 сакавіка – у Францыі праходзяць мясцовыя муніцыпальныя выбары.

14 сакавіка – прафсаюзы ў Румыніі пачынаюць сэрыю вясновых пратэстаў з патрабаваньнямі да ўраду падвысіць заробкі і палепшыць умовы працы.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


14 сакавіка – Міжнародны дзень ліку “Пі”. Упершыню гэтае незвычайнае сьвята было адзначанае ў 1988 годзе ў навукова-папулярным музэі “Эксплараторыюм” у Сан-Францыска.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


13 сакавіка 1820 году расейскі імпэратар Аляксандар І выдаў загад выслаць з Расейскай імпэрыі ўсіх езуітаў і закрыць іхныя калегіюмы, школы і кляштары. Такім чынам на беларускіх землях, што ў канцы XVIII стагодзьдзя былі далучаныя да Расеі, зьнішчалася традыцыйная сыстэма адукацыі – ад пачатковай да вышэйшай школы, якая была створаная менавіта ордэнам езуітаў.

13 сакавіка 1881 году ўраджэнец Клічаўскага павету Ігнат Грынявіцкі забіў бомбай расейскага імпэратара Аляксандра ІІ. Прысуд цару вынесла арганізацыя “Народная воля”.

13 сакавіка 1938 году ў СССР прынялі пастанову “Аб абавязковым вывучэньні расейскай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласьцей”. Такім чынам замацоўвалася паноўнае становішча расейскае мовы для ўсіх народаў СССР.

14 сакавіка 1879 году нарадзіўся славуты фізык Альбэрт Айнштайн. У 1921 годзе Айнштайн быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй.

14 сакавіка 1883 году ў Лёндане памёр філёзаф Карл Маркс.

14 сакавіка 1895 году ў Плябанцах пад Менскам нарадзіўся беларускі архітэктар Іван Валадзько.

14 сакавіка 1943 году пакінуў гэты сьвет прэзыдэнт БНР Васіль Захарка. Прэзыдэнтам ён стаў ужо ў эміграцыі, у Празе, дзе і памёр.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”:

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Чалавек пачынае жыць адно тады, калі яму ўдаецца перасягнуць самога сябе” – Альбэрт Айнштайн

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .