Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Ужо сёньня, 9 жніўня Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Ужо сёньня, 9 жніўня

09.08.2010 01:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НЯ ТАК ГОРАЧА...


...але усё ж: 25 – 30 °С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Празе адбудзецца Вечарына маладой беларускай літаратуры, прысьвечаная 100-годзьдзю Ларысы Геніюш. Рэстаран Krasnй ztrбty, 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Жэнэве пачынаецца міжнародная канфэрэнцыя па разбраеньні.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


Спаўняецца 100 гадоў слыннай беларускай паэтцы Ларысе Геніюш, якой выпаў пакутніцкі лёс.

9 жніўня ў розныя гады прыйшлі на сьвет нямецкі філёляг і папулярызатар беларушчыны ў Нямеччыне Рудольф Абіхт, які перакладаў па-нямецку вершы Купалы і Коласа; беларускі гісторык і літаратар Янка Запруднік, які жыве і працуе ў ЗША.

9 жніўня 1917 году выйшаў у сьвет першы нумар бальшавіцкай газэты “Звязда”. Сёньня “Звязда” зьяўляецца органам прэзыдэнта РБ і выходзіць па-беларуску, а тады, на пачатку свайго існаваньня, гэта было цалкам расейскамоўнае выданьне.

9 жніўня 1945 году, праз тры дні пасьля атамнага бамбардаваньня Хірасімы, амэрыканцы скінулі другую атамную бомбу на японскі горад Нагасакі. Там было забіта і паранена каля 75 тысяч жыхароў. На плошчы 12 тысяч квадратных кілямэтраў былі цалкам разбураныя ўсе збудаваньні.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень карэнных народаў.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”:


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Воля — ня тое, што рукі разьвяжуць,
зьменяць на большую клетку малую.
Воля — ня тое, што вольны ты, скажуць.
Воля — то воля, якую адчую...

Ларыса Геніюш

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



5 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .