аўтар Радыё Свабода
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАХМУРНА...
...і марозна. Тэмпэратура: -12 — -9 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У футбольным манэжы ў Менску розыгрыш Супэркубка Беларусі паміж БАТЭ і "Нафтанам". Пачатак а 15:00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн на Блізкім Усходзе, дзе сустрэнецца зь лідэрамі Ізраілю, Палестынскай аўтаноміі, Эгіпту і Ярданіі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1892 нарадзіўся Алесь Чарвякоў, кіраўнік Беларусі, які за савецкім часам, у 1920-я гады, разам з паплечнікамі праводзіў беларусізацыю краіны – у сфэры асьветы, культуры, а таксама зямельнае рэформы. Паходзіць Чарвякоў з Дукоры пад Пухавічамі. У 1915 годзе ён скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут, быў адным са стваральнікаў беларускай сацыял-дэмакратыі, а пасьля абвяшчэньня БССР стаў старшынёй ураду. Але нацыянальны росквіт за бальшавікамі ня мог працягвацца доўга. У 1930-я гады на Чарвякова пачалі пісаць даносы. Тады ён зразумеў, што гэта канец усім ягоным памкненьням, і зьдзейсьніў самагубства.
У 1928 пакінуў гэты сьвет першы прэзыдэнт БНР Пётра Крэчаўскі. Ён памёр у Празе, калі ўрад БНР ужо некалькі гадоў існаваў на эміграцыі.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Міжнародны жаночы дзень!!! ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:
"Кожная дзяўчына павінна пакарыстацца тым, што Маці Прырода ёй дала, пакуль Бацька Час гэтага не забраў", —
Лорэнс Пітэр.
"Ці можаце ўявіць сьвет без мужчынаў? Ніякіх злачынстваў і процьма тоўстых жанчын", —
Ніколь Галандэр.
"Калі мужчына гаворыць непрыстойнасьці жанчыне, гэта называецца сэксуальным дамаганьнем. Калі жанчына гаворыць непрыстойнасьці мужчыну, гэта каштуе 3 даляры 95 цэнтаў за хвіліну", —
аўтар невядомы.
"Жанчына пачынае ад супраціву наступленьню мужчыны і канчае блякадай ягонага адступленьня", —
Оскар Уайлд.
"Я лепш вазьму дзьве 17-гадовыя дзяўчыны, чым адну 34-гадовую", —
Фрэд Ален.
"Жанчынамі не нараджаюцца, жанчынамі становяцца", —
Сімон дэ Бавуар.
"Калі жанчына аддала табе сваё сэрца, табе давядзецца браць і ўсё астатняе", —
Джон Ванбург.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.