Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Ужо сёньня, 3 сакавіка Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Ужо сёньня, 3 сакавіка

03.03.2010 01:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СЬНЯЖОК...


...і сонейка. Ды маразок: -6 — -1 С.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Кіеве дэпутаты Вярхоўнай Рады галасуюць за адстаўку ўраду Юліі Цімашэнкі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1067 адбылася знакамітая бітва на рацэ Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея i злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pyci. Дзякуючы той бітве ў летапісах упершыню згадваецца Менск (Менеск).

У 1918 быў заключаны Берасьцейскі мір паміж Расеяй і Нямеччынай. Пасьля падпісаньня гэтага дакумэнту беларускія дзеячы пратэставалі супраць фактычнага падзелу тэрыторыі Беларусі паміж Расеяй і Нямеччынай. Паводле Берасьцейскага міру, Расея адмаўлялася ад часткі тэрыторыі Беларусі па лініі Дзьвінск-Сьвянцяны-Ліда-Пружаны-Берасьце. Астатняя частка тэрыторыі Беларусі лічылася расейскай, але заставалася пад нямецкай акупацыяй да моманту выплаты Расеяй Нямеччыне вялікай кантрыбуцыі.

У 1944 у Вільні быў забіты беларускі драматург, празаік і паэт Францішак Аляхновіч (нар.1883). У лістападзе 1926 Аляхновіч прыехаў у Менск зь Вільні на акадэмічную канфэрэнцыю і застаўся ў Савецкай Беларусі. У студзені 1927 быў арыштаваны, атрымаў 10 гадоў зьняволеньня на Салаўках. У верасьні 1933 абменены ўладамі на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча. Пасьля вяртаньня ў Вільню Аляхновіч напісаў па-польску свой самы вядомы твор — успаміны пра знаходжаньне ў савецкіх лягерах "У капцюрох ГПУ".

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень пісьменьніка. Дзень быў устаноўлены ў 1986 на кангрэсе міжнароднага ПЭН-Клюбу — арганізацыі, заснаванай у 1921, якая выступае ў абарону свабоды друку і супраць адвольнага выкарыстаньня цэнзуры ў мірны час.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды:

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Літаратура ня ведае межаў і павінна заставацца агульным сродкам зносін паміж людзьмі, нягледзячы на палітычныя і міжнародныя канфлікты."  З Хартыі ПЭН-Клюбу.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



5 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .