Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Усясьветны банк дае крэдыты на 20-30 гадоў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Усясьветны банк дае крэдыты на 20-30 гадоў

18.03.2010 18:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Уладзімер Глод

Cёньня падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Сяргеем Сідорскім віцэ-прэзыдэнт Усясьветнага банку Філіп Ле Уэру станоўча ацаніў рэалізацыю праектаў банку ў Беларусі.

У сыстэме міжнародных фінансавых устаноў Усясьветны Банк займае сваю спэцыфічную нішу, тлумачыць прафэсар Станіслаў Багданкевіч:

«Усясьветны Банк звычайна крэдытуе тыя праекты, якія адмаўляюцца крэдытаваць на камэрцыйных умовах іншыя банкі: сацыяльныя, інфраструктуру, дарогі, сувязь… Гэта праекты, якія звычайна акупляюцца праз 20-30 гадоў».

Для Беларусі, як адзначалі на сёньняшняй сустрэчы, найбольш удалымі сталі праекты, скіраваныя на падвышэньне энэргетычнай эфэктыўнасьці. Спадар Ле Ўэру сказаў: «Тут нам трэба вывучыць беларускі досьвед, паколькі гэтая праблема актуальная для ўсяго рэгіёну. Ён найменш энэргаэфэктыўны ў сьвеце».

Яго крэдыты таньнейшыя, тэрміны пагашэньня больш працяглыя. І таму зь ім трэба падтрымліваць дачыненьні.Супрацоўніцтва Беларусі з Усясьветным банкам ажыцьцяўляецца ў межах стратэгіі на 2008-2011 фінансавыя гады. Калі яе прымалі ў 2007 годзе, стратэгія прадугледжвала выдзяленьне краіне каля 100 мільёнаў даляраў на год. У сьнежні мінулага году стратэгію вырашылі пашырыць з магчымасьцю выдзяленьня Беларусі ў 2011 фінансавым годзе дадаткова 250 мільёнаў даляраў.

Станіслаў Багданкевіч лічыць, што такое супрацоўніцтва з Усясьветным банкам трэба падтрымліваць:

«Яго крэдыты таньнейшыя, тэрміны пагашэньня больш працяглыя. І таму зь ім трэба падтрымліваць дачыненьні. Ён крэдытуе і барацьбу з сухотамі, СНІДам. Ніхто ж іншы ня дасьць крэдыты на гэтыя мэты. Іншая рэч, што трэба, каб праекты былі разумныя, каб прайшлі экспэртызу і г.д.»

Сяргей Сідорскі адзначыў, што Ўсясьветны Банк і МВФ летась аказалі значную падтрымку беларускай эканоміцы. Паводле слоў прэм’ера, 2010 год дае падставы «значна дабавіць і нагнаць страчанае ў 2009-м». Сідорскі паведаміў, што па выніках двух месяцаў гэтага году рост ВУП склаў 3,5%.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .