zasvobodu.net - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай За Свабоду! Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Усеагульная дыспансэрызацыя: колькасьць шкодзіць якасьці

28.08.2008 23:00 - Крыніца: Радыё Свабода

28.08.2008 22:40

Cёлета ў Беларусі праводзіцца добраахвотная і бясплатная дыспансэрызацыя насельніцтва.

Пастановай Міністэрства аховы здароўя вызначаны дакладны пералік мэдычных дасьледаваньняў, якія неабходна прайсьці ў пэўным ўзросьце, каб не прапусьціць пачатак хваробы. Міністар аховы здароўя Васіль Жарко паведаміў, што 54% дарослага насельніцтва прайшло ў першым паўгодзі дыспансэрызацыю.  Сэнс дыспансэрызацыі ў тым, што цяпер адказнасьць грамадзяніна за сваё здароўе перакладаецца на самога грамадзяніна. Раней можна было абвінаваціць лекара, што не заўважыў пачатак паталёгіі. А цяпер чалавек павінен падпісаць дамову на дыспансэрнае абслугоўваньне з паліклінікай, альбо адмову ад абсьледаваньняў. І тады давядзецца сачыць за сваім здароўем самастойна. Начальнік Упраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Ігар Броўка тлумачыць:  «Прымусіць чалавека, калі ён ня жадае, мы ня можам. Мы даем такую магчымасьць людзям – прайсьці мэдычны агляд. Мэта – даведацца пра рэальную сытуацыю па краіне».  Падчас сёлетняй дыспансэрызацыі выяўлена 1,7 мільёны захворваньняў. На што больш за ўсё хварэюць беларусы? Начальнік Упраўленьня Міністэрства аховы здароўя Ігар Броўка кажа:  «Нейкай спэцыфікі, адметных асаблівасьцяў у параўнаньні зь іншымі эўрапейскімі краінамі ў беларусаў няма. Гэта і сардэчна-сасудзістыя захворваньні, як і агульная тэндэнцыя, цэрэбраваскулярныя – у залежнасьці ад узросту, ад полу». У паліклініках і шпіталях – вельмі істотны недахоп лекараў, таму на працуючых нагрузка і так амаль ўдвая большая, чым па норме.  Ігар Броўка:  «Па гораду Менску, да прыкладу, больш за 2 тысячы лекараў не хапае. Робім пэўныя захады па пашырэньні фуккцыяў мэдычных сёстраў, зараз ужо зацьверджана новая пасада – памочнік доктара з мэдычных сёстраў альбо фэльдшараў». Дадатковых сродкаў зь бюджэту на дыспансэрызацыю не прадугледжана, штат ў паліклініках не пашырылі. Зразумела, на кожнага пацыента лекар будзе мець яшчэ менш часу на кожнага. Нэўроляг з Магілёву Васіль Аўраменка выказаў такое меркаваньне наконт дыспансэрызацыі: «Я думаю, што вялікага сэнсу няма. Але гэта дадатковы вялікі цяжар на лекараў, якія вядуць прыём, якія займаюцца іншымі справамі, якіх і так вышэй плешкі. Тым больш, калі лекараў не хапае. Такі «вал» зьніжае якасьць работы, у тым ліку і гэтай дыспансэрызацыі, колькасьць, якая пашкаджае якасьці. Я лічу, што гэта дадатковая нагрузка, якая карысьці вялікай не дадае да працэсу дыягнастычнага і лячэбнага».   

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



20 лістапада 2008
« 2008 г.
« Лістапад
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930


Надвор'е:

 


Рознае:

Экскаватор погрузчик Амкодор в москве.


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2008 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .