Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай “Урэшце гэта адаб’ецца на нашым сувэрэнітэце” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

“Урэшце гэта адаб’ецца на нашым сувэрэнітэце”

14.11.2008 17:36 - Крыніца: Радыё Свабода

14.11.2008 17:17 Расея выдзяляе Беларусі крэдыт у 2 мільярды даляраў. Але пры гэтым абедзьве краіны плянуюць распрацаваць плян супольных дзеяньняў, які тычыцца, сярод іншага, і стварэньня адзінай валюты. Адначасова Расея і Беларусь дамовіліся аб пераходзе на расейскі рубель пры гандлі нафтай і газам.

Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі лічыць: пераход у разьліках з адной моцнай валюты на другую сам па сабе ня страшны. Уся загваздка ў тым, ці будзе расейскі рубель моцным і стабільным, разважае прафэсар:

Станіслаў Багданкевіч“Нядрэнна разьлічвацца і ў расейскіх рублях. Тым больш што мы шмат тавараў, найперш перапрацоўчай прамысловасьці, прадаём у Расею. Ну, навошта нам грошы канвэртаваць? Выручым расейскія рублі і імі заплацім за газ, чым дрэнна?

Іншая справа з агромністым дэфіцытам гандлёвага балянсу. Сёлета мы ўжо закупілі ў Расеі на 9 мільярдаў даляраў больш тавараў, чым прадалі ёй. Вось, як тут быць? Калі мы будзем пагашаць розьніцу ў рэзэрвовай валюце — далярах і эўра, якія ў нас ёсьць, гэта нармальная практыка. Калі ж Расея будзе прымушаць купляць на біржы за гэтыя грошы расейскія рублі і 100% плаціць імі, дык гэта дрэнна”.

Андрэй Тур, 
фота Намесьнік міністра эканомікі Беларусі у размове са ”Свабодай” ацаніў выдзяленьне расейскага крэдыту як ”добрую прыкмету”:

“Для таго каб дэфіцыт нашага плацёжнага балянсу выправіць і каб мець пэўныя гарантыі ў варунках усясьветнага фінансава-эканамічнага крызісу, гэта ёсьць нармальная форма нашага супрацоўніцтва”.

Цікаўлюся ў намесьніка міністра, ці не патрапім мы пасьля гэтага ў яшчэ большую залежнасьць ад Расеі? У адказ чую:

“А калі б нам даў МВФ два мільярды, дык, што мы б казалі, што гэта залежнасьць ад Міжнароднага валютнага фонду?”

кіраваў аналітычным цэнтрам Менскага заводу колавых цягачоў. Ён лічыць, што апошнія расейскія захады — праява жорсткага прагматычнага падыходу да краінаў СНД. І для Беларусі больш выключэньняў ня будзе:

“Пераход на расейскі рубель ставіць нас у поўную залежнасьць ад расейскага рубля, расейскай эканомікі. Без асаблівых палітычных намаганьняў Расея, як мне падаецца, за 2-3 гады зможа зрабіць свой рубель асноўным плацежным сродкам для краінаў, якія ад яе энэргетычна залежаць. А Беларусь тут, так бы мовіць, найбольш залежная. І ўрэшце гэта адаб’ецца на нашым сувэрэнітэце. Калі пра гэта яшчэ можна будзе весьці гаворку”.
 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 студзеня 2009
« 2009 г.
« Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 


Надвор'е Беларусь:

 


Рознае:

Экскаватор погрузчик Амкодор в москве.

Flingie.com - 100% free dating website, find and date local singles online.


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2008 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .