Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Урад і дыпляматы шукаюць грошы за мяжой Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Урад і дыпляматы шукаюць грошы за мяжой

04.03.2010 19:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Уладзімер Глод

Беларускай эканоміцы не хапае замежных грошай. Пра гэта сёньня казаў Аляксандар Лукашэнка, які заслухаў даклад ураду аб прыцягненьні ў краіну замежных інвэстыцыяў. А ўдзельнікі пашыранага паседжаньня калегіі Міністэрства замежных спраў Беларусі абмяркоўвалі, чаму адмоўнае сальда зьнешняга гандлю краіны штогод павялічваецца.

Кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў працу ўраду ў справе прыцягненьня замежных інвэстыцыяў. Два апошнія гады іх аб’ёмы ў рэальным сэктары эканомікі няўхільна зьмяншаліся. Летась такіх грошай было ўсяго 420 мільёнаў даляраў, што на 38% меней, чым у 2008 годзе, — канстатаваў, спаслаўшыся на статыстыку, Аляксандар Лукашэнка:

«Некаторыя апраўдваюць такое падзеньне агульным зьніжэньнем інвэстыцыйнай актыўнасьці ў сьвеце. Мне ж падаецца, што тут пытаньне ня толькі ў інвэстыцыйнай актыўнасьці, а, у тым ліку, і ў безадказнасьці, у нежаданьні і няўменьні некаторых службовых асобаў эфэктыўна працаваць».

Лічбы гучалі і на паседжаньні ў МЗС. Так, летась адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі дасягнула 7 мільярдаў 281 мільёна даляраў ЗША. Гэта амаль на паўмільярда болей, чым было ў 2008 годзе. На нарадзе шмат казалі пра зьнешнеэканамічную дзейнасьць як усяго міністэрства, так і асобных амбасадаў.

 Алесь Лагвінец
Палітоляг Алесь Лагвінец тлумачыць, чаму Міністэрства замежных спраў Беларусі аддае прыярытэт эканоміцы:

«Ім нічога не застаецца, як ператварыцца ў больш такую гаспадарчую інстытуцыю. Бо ў нас замежная палітыка вызначаецца ня столькі на прафэсійным роўні і разуменьні нацыянальных інтарэсаў. Даволі часта палітычныя рашэньні прымаюцца на ідэалягічнай аснове. І з гэтага гледзішча МЗС ня мае сваёй аўтаноміі, як гэта робіцца ў любой дэмакратычнай краіне. Таму, напрыклад, абмяркоўваць пытаньне аб наладжваньні дыялёгу з Эўрапейскім Зьвязам і што МЗС для гэтага можа зрабіць, міністэрства сёньня ня ў стане. І гэта — адлюстраваньне рэчаіснасьці.

Што яны могуць зрабіць? Гэта, сапраўды, — спрыяць павялічэньню таваразвароту. І хоць камусьці прадаць не заўсёды канкурэнтаздольную беларускую прадукцыю».

 Андрэй Фёдараў
Палітоляг Андрэй Фёдараў лічыць: нельга адказнасьць за цяперашні стан рэчаў перакладаць толькі на ўрад, а тым больш на галоўнае зьнешнепалітычнае ведамства Беларусі:

«Мне падаецца, што тут хутчэй ня столькі МЗС вінаваты. Абставіны так складаюцца агульныя. Па-першае, сытуацыя ў сьвеце зусім не спрыяе. Па-другое, агульная палітыка беларускага кіраўніцтва таксама была не такой спрыяльнай. У адмоўным нашым сальда галоўнае прыпадае на Расею. Тут найбольшая ягоная велічыня. І я ня ведаю, якім чынам можна выправіць становішча пры такіх велізарных адмоўных велічынях».

Меркаваньне экспэрта Фёдарава пацьвярджаюць і наступныя лічбы: 3 мільярды 378 мільёнаў даляраў у адмоўным сальда (амаль ягоную палову) складаюць энэрганосьбіты. А іх Беларусь купляе пераважна ў Расеі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .