Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Уладзімер Літвін: “Сябры “Эўранэсту” павіны мець роўны статус” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Уладзімер Літвін: “Сябры “Эўранэсту” павіны мець роўны статус”

05.03.2010 14:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алена Струвэ

Такога меркаваньня прытрымліваецца адзін з падпісантаў распаўсюджанага ў Брусэлі ліста ў падтрымку афіцыйнага беларускага парлямэнту старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімер Літвін, паведамляе сёньня польскае выданьне Rzeczpospolita.


Напярэдадні кіраўнікі парлямэнтаў пяці краін-удзельніц “Партнэрства” — Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны — заявілі ў сваім лісьце, што хочуць бачыць у “Эўранэсьце” (парлямэнцкай асамблеі “Партнэрства”) беларускіх дэпутатаў, а не пазапарлямэнцкую апазыцыю, і выступаюць за тое, каб Беларусь мела ў “Эўранэсьце” гэткае ж прадстаўніцтва, што і іх краіны.

У размове з Rzeczpospolita прэсавы сакратар Ўладзімера Літвіна Вольга Чорна патлумачыла, што асноўная ідэя звароту “партнэрскай пяцёркі” — заклік “роўна ставіцца да ўсіх сябраў гэтага праекту. Парлямэнты шасьці краін павінны мець аднолькавы статус. Гэтыя прынцыпы — ключавыя для стварэньня “Эўранэсту”.

Як падаюць польскія СМІ, заява “партнэрскай пяцёркі” зробленая на тле крытычнага дакладу па Беларусі, які падрыхтавала на падставе свайго нядаўняга візыту ў Менск дэлегацыя Эўрапарлямэнту. У гэтым дакумэнце эўрадэпутаты патрабуюць ад беларускіх уладаў вызваленьня палітвязьняў, захаваньня правоў чалавека і правядзеньня свабодных выбараў. У выпадку ігнараваньня Менскам гэтых патрабаваньняў аўтары дакладу лічаць мэтазгодным увядзеньне эканамічных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі. Паведамляецца, што даклад будзе абмеркаваны на сэсіі Эўрапарлямэнту на наступным тыдні ў Страсбуры і на яго падставе будзе прынятая рэзалюцыя па Беларусі.

Паводле польскіх выданьняў, сябры Эўрапарлямэнту занепакоеныя, што на заплянаванай на 24—25 сакавіка першай нарадзе ПА “Ўсходняга партнэрства” прадстаўнікі пяці былых савецкіх рэспублік на знак салідарнасьці зь Беларусьсю могуць паспрабаваць правесьці галасаваньне наконт паправак да правілаў “Эўранэсту”. Ня выключана, што гэтую нараду адкладуць да красавіка, пасьля таго як міністры ЭЗ на сваёй сустрэчы абмяркуюць сытуацыю па Беларусі ў сувязі зь нядаўнім перасьледам польскай меншасьці ў гэтай краіне.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .