Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Улады канчаткова забралі Польскі дом у Івянцы у Саюза палякаў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Улады канчаткова забралі Польскі дом у Івянцы у Саюза палякаў

11.03.2010 17:35 - Крыніца: Хартыя'97

Польскі дом у Івянцы застанецца за праўладным Саюзам палякаў. Менскі абласны суд пакінуў без змен рашэнне Валожынскага раённага суда.

11 сакавіка касацыйную скаргу разглядала калегія па грамадзянскіх справах. У судовай зале знаходзіліся дзесяткі актывістаў Саюза палякаў, які не прызнаецца беларускімі ўладамі. Як адзначае , многія прыехалі з Гародні, каб падтрымаць Тэрэзу Собаль - дырэктара Польскага дома з Івянца.

Пазоў адносна Тэрэзы Собаль падаваў праўладны Саюз палякаў на чале са Станіславам Сямашкам. Рашэнне Валожынскага суда гучала наступным чынам: Собаль павінна вызваліць «памяшканне, што самавольна займае». Хоць на момант суду Польскі дом быў апячатаны і доступу ўнутр не мелі ні Тэрэза Собаль, ні яе прыхільнікі.

Справа ў тым, што дзеячы праўладнага СПБ абралі новага кіраўніка Івянецкай абшчыны - Станіслава Бурачэўскага. Адначасова прайшоў другі сход, удзельнікі якога пацвердзілі паўнамоцтвы Тэрэзы Собаль, якая падтрымлівае незарэгістраваны Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Трэба адзначыць, што ўпершыню міліцыянты не затрымлівалі на шляху актывістаў Саюза палякаў на чале з Анжалікай Борыс, якія ехалі ў суд.

Нагадаем, што апошнім часам у Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі супраць Саюзу палякаў. 17 лютага польскі сойм прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў дзеянні Менска ў дачыненні да польскай меншасці ў Беларусі. У рэзалюцыі ўтрымліваецца рэкамендацыя разгледзець магчымасць вяртання да палітыкі санкцый у адносінах да беларускага кіраўніцтва.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .