Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Украіна: зьніклага журналіста шукаюць у вадасховішчы Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Украіна: зьніклага журналіста шукаюць у вадасховішчы

20.08.2010 23:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч узяў пад асабісты кантроль справу аб вышуку галоўнага рэдактара Харкаўскай газэты "Новы стыль" Васіля Кліменцьева.

Як паведамілі “” ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, у пятніцу В.Януковіч яшчэ раз выклікаў генэральнага пракурора Ўкраіны Аляксандра Мядзьведьку і міністра ўнутраных спраў Анатоля Магілёва для даклада аб ходзе вышуку журналіста.

"Праваахоўныя органы Харкаўскай вобласьці і ўсёй Украіны павінны зрабіць усё магчымае і немагчымае для таго, каб знайсьці журналіста. Трэба таксама зьвярнуцца па дапамогу да праваахоўнікаў суседніх з Украінай дзяржаў", - падкрэсьліў прэзыдэнт.

Тым часам Міжнародная арганізацыя “Рэпартэры бяз межаў” заклікала ўкраінскія ўлады правесьці дакладнае і празрыстае расьсьледаваньне зьнікненьня галоўнага рэдактара харкаўскай газэты “Новы стыль” Васіля Кліменцьева. 11 жніўня журналіст выехаў з дому з незнаёмым у машыне і больш яго ніхто ня бачыў.

“Рэпартэры бяз межаў” зьвяртаюць увагу, што напярэдадні Кліменцьеў рыхтаваў матэрыял пра абыходжаньне з участкамі зямлі ў раёне вёскі Мартавае. Міліцыя праводзіла ў яго кватэры ператрус і забрала бяз вопісу некаторыя рэчы. Праваабаронцы лічаць, што зьнікненьне журналіста можа быць зьвязанае з выкананьнем ім прафэсійных абавязкаў. За інфармацыю пра месцазнаходжаньне і лёс журналіста абвешчанае ўзнагароджаньне 20 тысяч грыўняў.

Раней у МУС паведамілі, што з заявай аб згубе журналіста ўвечары жніўня 12 зьвярнуліся ў міліцыю, яго сваякі.

15 жніўня сьледчы аддзел Дзяржынскага райаддзелу Харкаўскага гарадзкога ўпраўленьня міліцыі завёщ крымінальную справу па арт.115 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (наўмыснае забойства). У цяперашні час адпрацоўваюцца розныя вэрсіі зьнікненьня, у тым ліку зьвязаныя з выкананьнем прафэсійных абавязкаў.

17 жніўня на Печанескім вадасховішчы (рака Северскі Данец) у чоўне, што плаваў па возеры, быў знойдзены мабільны тэлефон, які належаў В. Кліменцьеву. З 18-га жніўня міліцыянты, кінолягі і вадалазы абсьледуюць прылеглую тэрыторыю.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .