Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай UN Watch: ААН не пацікавілася правамі чалавека ў Беларусі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

UN Watch: ААН не пацікавілася правамі чалавека ў Беларусі

25.02.2010 13:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Паводле недзяржаўнай арганізацыі UN Watch, Рада правоў чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый за пэрыяд 2008-2009 гг. не прыняла ніякіх захадаў у адносінах да парушэньня правоў у 16 краінах сьвету.


Сярод гэтых 16 краінаў, якія ў штогадовых справаздачах Freedom House клясыфікуюцца наогул як найгоршыя парушальнікі правоў чалавека, знаходзяцца Куба, Кітай, Эрытрэя, Іран, Расея, Саудаўская Арабія, Туркмэністан, Зімбабве і Беларусь.

Паводле UN Watch, у адносінах да Беларусі ААН павінна была зрэагаваць на рэпрэсіі супраць палітычных апанэнтаў, цэнзуру ў СМІ, абмежаваньні свабоды сходаў і "сыстэматычнае ўжываньне катаваньняў". UN Watch таксама зьвяртае ўвагу на рэпрэсіўны закон аб СМІ, які ўступіў у дзеяньне ў 2008 годзе. Даклад згадвае адмовы падоўжаньня акрэдытацыі Андрэю Пачобуту, карэспандэнту "Газэты Выборчай".


Недзяржаўная арганізацыя UN Watch мае сядзібу ў Жэнэве. Яна зьяўляецца філіялам Амэрыканскага габрэйскага камітэту (American Jewish Committee). Паводле арганізацыі, UN Watch займаецца маніторынгам дзейнасьці ААН на прадмет адпаведнасьці гэтай дзейнасьці Хартыі ААН. UN Watch піша на сваім сайце, што "непрапарцыянальная ўвага і несправядлівы падыход ААН да Ізраілю на працягу гадоў зьяўляецца наглядным урокам (хоць і не адзіным), як належная працэдура, роўны падыход ды іншыя асноўныя прынцыпы Хартыі ААН часта ігнаруюцца або ўжываюцца выбарачна".

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .