аўтар Алена Струвэ
Рух за якасьць ураду ў Ізраілі накіраваў у Камісію па грамадзянскай службе, да генэральнага пракурора Егуды Вайнштэйна і прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньяху з хадайніцтвам аб неадкладным прыпыненьні паўнамоцтваў дыплямата Зэева Бэн-Ар’е.
Рух за якасьць ураду ў Ізраілі накіраваў у Камісію па грамадзянскай службе, да генэральнага пракурора Егуды Вайнштэйна і прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньяху з хадайніцтвам аб неадкладным прыпыненьні паўнамоцтваў дыплямата
Зэева Бэн-Ар’е, ізраільскія СМІ.
Да канца 2008 году Зэеў Бэн-Ар’е працаваў амбасадарам Ізраілю ў Беларусі, потым — дарадцам кіраўніка МЗС па сувязях з Расеяй і краінамі СНД. Зусім нядаўна яго прызначылі амбасадарам Ізраілю ў Латвіі і Літве.
Учора дыплямат
Бэн-Ар’е (да эміграцыі з СССР — Уладзімер Фланчык) быў дапытаны сьледчымі аддзелу па барацьбе з махлярствам і прызнаў сябе вінаватым у службовым злачынстве. Колішні амбасадар Ізраілю ў Беларусі пацьвердзіў, што скапіяваў сакрэтны дакумэнт, які ў 2008 годзе быў перададзены Тэль-Авівам праз амбасаду ў Менску непасрэдна для праваахоўных структураў Беларусі, а потым перадаў копію
Авігдору Лібэрману, чыю зьвязаную з карупцыяй справу цягам амаль дзесяці гадоў расьсьледавала ізраільская пракуратура.
Гэта было ў кастрычніку 2008 году, калі пасьля перамогі на парлямэнцкіх выбарах Лібэрман наведаў Беларусь. Тады ён яшчэ ня быў міністрам замежных спраў.
Дарэчы, падае ізраільскае выданьне , Авігдор Лібэрман палюбіў Беларусь яшчэ задоўга да свайго прызначэньня на пасаду кіраўніка МЗС. Сваю зацікаўленасьць гэтай краінай ён актыўна пачаў дэманстраваць у 2004 годзе, калі займаў пасаду міністра транспарту ў кабінэце
Арыеля Шарона. Тады ён выступіў з патрабаваньнем аднавіць дзейнасьць зачыненай на той час ізраільскай амбасады ў Менску, а таксама прапанаваў вылучыць на гэтыя мэты сродкі зь бюджэту ўласнага міністэрства. Потым, паводле ананімных крыніцаў у МЗС, Лібэрман усяляк спрыяў прызначэньню Бэн-Ар’е на пасаду амбасадара ў Менску. У 2008-2009 гг. Лібэрман наведаў Беларусь тройчы: два разы з афіцыйным візытам, а адзін раз, адразу пасьля выбараў, — каб адпачыць. Якая сапраўдная прычына такой вялікай сымпатыі да так званай «апошняй дыктатуры ў Эўропе», журналістам невядома.
Паводле крыніцаў Haaretz у структурах МЗС, кар’ерны рост дыплямата Зэева Бэн-Ар’е стаў нечаканым для многіх. Да таго як трапіць у Менск, а потым стаць дарадцам шэфа ізраільскай дыпляматыі па пытаньнях былога СССР і, нарэшце, амбасадарам у Рызе, Бэн-Ар’е займаў вельмі нязначную пасаду ў эўраазіяцкім адзеле МЗС.
Haaretz таксама цытуе адказнага чыноўніка ў ізраільскім замежнапалітычным ведамстве, які паведаміў, нібыта на пасадзе амбасадара ў Беларусі ён быў «зусім далёкі ад таго, што робіцца ў гэтай дыпляматычнай місіі» і «ўсе ведалі, што ён не выконвае абавязкаў амбасадара, а заняты перакладам паэзіі на расейскую мову».
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.