Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У траўні вэнэсуэльская нафта прыйдзе ў Беларусь Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У траўні вэнэсуэльская нафта прыйдзе ў Беларусь

18.03.2010 12:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Вэнэсуэла ў траўні 2010 года паставіць у Беларусь пробную партыю нафты ў аб'ёме да 80 тысячаў тон, а да канца года плянуецца паставіць да 4 мільёнаў тон.


Адпаведны кантракт падпісаны 17 сакавіка ў Каракасе пасьля завяршэньня перамоваў прэзыдэнтаў
Беларусі і Вэнэсуэлы Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавэса, паведамляе .

Падчас візыту падпісаны пакет з 22 дакумэнтаў аб супрацоўніцтве ў галіне нафтахіміі, прамысловасьці, будаўніцтва, энэргетыкі, навукі і тэхнікі. Адным з найбольш важных стала заключэньне кантракту на пастаўку нафты з Вэнэсуэлы ў Беларусь. Цягам двух месяцаў плянуецца стварыць сумеснае беларуска-вэнэсуэльскае прадпрыемства па пастаўках нафты, 75% акцый якога будзе належаць
Вэнэсуэле, 25% - Беларусі. Сырая нафта будзе пастаўляцца праз порт Адэсы для наступнай яе перапрацоўкі на Мазырскім НПЗ.

Таксама падпісаны ліцэнзія на права распрацоўкі Беларусьсю газавых радовішчаў і здабычы газу на шасьці радовішчах у Вэнэсуэле і дамова аб заснаваньні сумеснага прадпрыемства па сэрвісных паслугах у нафтаздабычы.

Падчас падпісаньня дакумэнтаў адбылося прамое ўключэньне з газавага радовішча.

Таксама абодва бакі дамовіліся аб пастаўках буйной партыі беларускай тэхнікі. Падпісаны кантракт на будаўніцтва ў Вэнэсуэле заводаў па вытворчасьці тэхнікі МАЗ ды іншых.

Паводле А.Лукашэнкі, гэты візыт стаў гістарычным, бо "Вэнэсуэла ўпершыню выходзіць з нафтай у Эўропу".

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .