Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У прэзыдэнты ад Партыі БНФ хочуць Хадыка і Міхалевіч Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У прэзыдэнты ад Партыі БНФ хочуць Хадыка і Міхалевіч

22.03.2008 00:04 - Крыніца: Наша Ніва

Учора сойм Партыі БНФ вырашыў пачаць працэдуру вызначэння свайго кандыдата ў прэзідэнты на наступных выбарах кіраўніка краіны. Сваё жаданне стаць ім выказалі сябра партыі Юрый Хадыка і намеснік яе старшыні Алесь Міхалевіч.

Адметна, што ў сваёй заяве сойм Фронту гаворыць, што возьме ўдзел у вызначэнні адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі толькі ў выпадку, калі рашэнне аб працэдуры вызначэння такога кандыдата будзе прымацца кансенсусам прадстаўнікоў усіх суб’ектаў АДС.

Сярод актывістаў так званай аб’яднанай апазіцыі ўжо цяпер, за тры гады да прэзідэнцкіх выбараў, кажуць пра вылучэнне цэлага шэрагу кандыдатаў. Пракаментаваць гэтую сітуацыю мы папрасілі аднаго з лідэраў АДС — старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку:

‑ АГП была ці не галоўным інвестарам такога палітычнага праекту, як Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы. І калі ўсе гэтыя ініцыятывы будуць адбывацца ў межах гэтага агульнага праекта, калі ёсць агульныя задачы, агульныя мэты і агульныя абавязкі, то я стаўлюся да такіх ініцыятываў станоўча. Што да самога вылучэння, то тут, безумоўна, павінны быць адчыненыя дзверы як для партыйных актывістаў, так і для тых, хто не атаясамлівае сябе з нейкай партыяй.

Што да сёлетняй парламенцкай выбарчай кампаніі, у якой ад Партыі БНФ па ўсёй Беларусі ўдзельнічаюць толькі 26 кандыдатаў, то тут, нягледзячы на існаванне ў Беларусі ажно 110 выбарчых акругаў, сябры сойму ўсё ж выказалі падтрымку дзеянням кіраўніцтва партыі.

‑ Я лічу, што на дадзеным этапе партыя да выбараў падрыхтаваная. Безумоўна, кожная партыя перад выбарамі мабілізуецца, шукае нейкія дадатковыя рэсурсы, зараз я яскрава бачу гэта і ў дзеяннях нашай партыі, — кажа ейны старшыня Лявон Баршчэўскі.

Радыё Рацыя

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .