«Праграма «Без купюр». Інтэрв’ю з Аляксандрам Казуліным — кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь» — такі анонс стаіць у .
Няўжо экс-кандыдат у прэзідэнты прыняў рашэнне балатавацца зноў? Ён быў на пэўны час знік з радараў. Не ўдзельнічаў у зборках лідэраў апазіцыі, не кіраваў ніякай палітычнай сілай.
Казулін на тэлефанаванне адказаў ухіліста.
— Спадару Казулін, у праграме НТВ стаіць інтэрв’ю з «Аляксандрам Казуліным, кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь». Гэта азначае, што Вы рашылі балатавацца ў прэзідэнты?
— (Смех у слухаўцы.) Можа быць, маецца на ўвазе экс-кандыдат?
— Дык Вы не рашылі?
— Зразумела.
— А што будзе ў праграме? Пра што была гаворка?
— Калі пакажуць, самі ўсё пабачыце.
— Там будзе нешта сенсацыйнае?
— Пабачыце!
Аляксандр Казулін удзельнічаў у выбарах у 2006 годзе і скончыў іх трэцім па папулярнасці палітыкам пасля Лукашэнкі й Мілінкевіча.
У часе Плошчы ён вагаўся разам з Мілінкевічам наконт тактыкі дзеянняў. Малалікасць (каля 20 тысяч дэманстрантаў) не давала маральнага права абвесціць сябе пераможцам выбараў, падлік галасоў на якіх немагчыма было праверыць.
Спрабуючы сцвердзіць сябе як больш рашучага лідэра, 25 Сакавіка 2006 года Казулін заклікаў дэманстрантаў прайсці да турмы на Акрэсціна, дзе тады ўтрымлівалі каля 600 арыштаваных маніфестантаў. На ягоны заклік адгукнулася некалькі тысяч чалавек, якіх рассеяў спецназ у верхавінах Нямігі.
Улады баяліся штурму турмы.
Пасля гэтага Казуліна па надуманым абвінавачванні пасадзілі. які зрабілі ягонае вызваленне ўмовай нармалізацыі адносінаў з Беларуссю. Асаблівую настойлівасць праявіла Амерыка: у часе працяглай галадоўкі палітвязня амерыканскі дыпламат нават агучыў пытанне Казуліна на Радзе бяспекі ААН.
У часе ягонага турэмнага зняволення .
Пасля вызвалення Казулін не далучыўся ні да адной палітычнай групоўкі. Ён спрабаваў стварыць арганізацыю «Беларускі дом» на базе некалькіх суполак інтэлігенцыі і нацыянальных актывістаў. Аднак спроба не ўдалася, бо лідэры Згуртавання беларусаў свету і Саюза пісьменнікаў пабачылі ў тым небяспеку ўцягвання ва ўнутрыапазіцыйныя палітычныя змаганні на баку адной з груповак. Казулін таксама страціў сувязі з сацыял-дэмакратамі, якіх пэўны час узначальваў.
Лідэры апазіцыі доўгі час ставіліся да Казулін скептычна праз доўгатэрміновую адданую працу Казуліна на Аляксандра Лукашэнку ў якасці рэктара БДУ.
У канцы 90-х хадзілі чуткі і пра асабістае сяброўства Казуліна й Лукашэнкі. Аднак пасля 2006 года Казулін стаў адным з самых рэзкіх крытыкаў рэжыму і найбольш пацярпеў ад рэпрэсій.
Казуліна падтрымліваюць дзве прыгажуні-дачкі. У турме Казулін дасканала вывучыў беларускую мову.
Вядома, што Казулін улетку пабываў у Нарвегіі, дзе выступаў на сусветным форуме праваабаронцаў і змагароў за дэмакратыю. Унутры Беларусі ён і ягоныя паплечнікі выбралі тактыку канспірацыі.
У фільме НТВ падавала нязменна ўсмешлівага Казуліна як лідэра апазіцыі. Казулін мае пэўныя сувязі з бізнэсоўцамі беларускага паходжання, якія аселі ў Расіі.
Пагаворвалі, што менавіта яны фінансавалі кампанію Казуліна ў 2006-м.
Падзяліцца навіной: 13 каментароў Ales_Shame напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 14:56 Ажно 15 хвілін будзе доўжыцца гэтае "сенсацыйнае інтэрв'ю"!!! Гэта ж палова таго часу, што даюць кандыдатам на БТ! Алесь* напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 15:43 НН як заўжды ў сваім стылі. Паўсюль змова! Хавайцеся! Сімарагдавая Алесю* напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 16:33 А Алесь*, як заўсёды, варта толькі някляеву-казуліну недзе пернуць, а ён тут ужо як тут - з ухвальным каментаром :)))))) Скарб напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 19:43 где вы там видите анонс программы без купюр? Кнехт напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 20:34 У часе Плошчы ён вагаўся разам з Мілінкевічам наконт тактыкі дзеянняў. Малалікасць (каля 20 тысяч дэманстрантаў) не давала маральнага права абвесціць сябе пераможцам выбараў, падлік галасоў на якіх немагчыма было праверыць. Спрабуючы сцвердзіць сябе як больш рашучага лідэра, 25 Сакавіка 2006 года Казулін заклікаў дэманстрантаў прайсці да турмы на Акрэсціна, дзе тады ўтрымлівалі каля 600 арыштаваных маніфестантаў. На ягоны заклік адгукнулася некалькі тысяч чалавек, якіх рассеяў спецназ у верхавінах Нямігі. Улады баяліся штурму турмы. ========================== Гэта ўсё інсінуацыі Міколы Бугая. Малалікасць людзей на плошчы (для большасці з якіх Плошча была вяршыняю іх смеласці),разам з настроем у грамадстве, не дазваляла пайсці на Чырвоны дом. Казулін 25 сакавіка 2006 г. скарыстаў настрой актыўных грамадзян на дзеянне і павёў іх на Акрэсціна з мэтаю "падтрымаць палітзняволеных" (мог бы павесці ў Курапаты, напрыклад). Улады проста баяліся. Фаміч напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 20:36 "Казулін таксама страціў сувязі з сацыял-дэмакратамі, якіх пэўны час узначальваў". Групоўка Ляўковіча-Сідарэвіча за два тыдні да вызвалення Казуліна з турмы дабілася яго вызваленьня з пасады старшыні БСДП, бо ўладам было патрэбна, каб Казулін выйшаў на волю апляваным. Хрун Маржоў напiсаў(ла) Жнiвень 22, 2010 у 0:12 Ну, кандыдат гэта калі выбаркам зарэгістраваў. А так - прэтэндэнт Барада напiсаў(ла) Жнiвень 22, 2010 у 2:21 Сімарагдавая Алесю* напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 16:33
А Алесь*, як заўсёды, варта толькі някляеву-казуліну недзе пернуць, а ён тут ужо як тут - з ухвальным каментаром :))))))
+100500. Алесь напiсаў(ла) Жнiвень 22, 2010 у 5:11 Не забываемся таксама, што менавіта Казулін заклікаў людзей да ускладання кветак 19 сакавіка 2006, а 20 сакавіка перашкаджаў моладзі ставіць намёты, палохаючы блізкім штурмам. Менавіта ён 20.03.2006 заклікаў усіх разысціся аж да 25 сакавіка, а Мілінкевіч яму запярэчыў, падтрымаў моладзь і Плошча адбылася. Siarhei напiсаў(ла) Жнiвень 22, 2010 у 8:49 Iab zaraspragalasavau za Kazulina. Jaleuiu shto ne srabiu geta u 2006 . Сініца напiсаў(ла) Жнiвень 22, 2010 у 10:07 2 Скарб: Вось тут анонс: http://www.ntv.ru/programma/ Мупм напiсаў(ла) Жнiвень 22, 2010 у 10:20 Расіюшцы ня ймецца Аматар напiсаў(ла) Жнiвень 22, 2010 у 11:26 Валяць Луку, і хац валяць! Так і трэба! Дадаць каментар (прэмадэрацыя)
Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .
Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.
Iмя *запомніць мяне нуль дзевяць два шаснаццаць дванаццаць *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае