Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай У лечкамісію да Рыгора Барадуліна прынеслі кветкі і падарункі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

У лечкамісію да Рыгора Барадуліна прынеслі кветкі і падарункі

25.02.2010 13:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Валянціна Аксак

24 лютага да ўваходу ў цэнтральную лякарню кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, дзе ўжо 10 дзён Рыгор Барадулін знаходзіцца ў аддзяленьні рэанімацыі, пачалі прыходзіць людзі, каб перадаць паэту кветкі ды віншаваньні з днём народзінаў.


Тут сабралася каля двух дзясяткаў чалавек. Сярод іх былі старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч, паэт Уладзімер Някляеў, палітык і перакладчык Лявон Баршчэўскі. На жаль, адміністрацыя лякарні сказала, што ў аддзяленьне рэанімацыі нічога нельга перадаць з кветак ды падарункаў. Таму да прысутных з палаты выйшла жонка паэта Вялянціна Міхайлаўна і ёй перадалі ўсе кветкі і сувэніры, сярод якіх была і скульптурка Эўфрасіньні Полацкай з пажаданьнем, каб яна берагла паэта ў сваёй нябеснай апецы. А таксама факсымільна перавыдадзеная першая кніга Барадуліна "Маладзік над стэпам" і новыя публікацыі паэта ў апошнім 44 нумары "Дзеяслову".

Як стала вядома з неафіцыйных крыніцаў, кіраўніца шпіталю Ірына Абельская была праінфармаваная пра прысутнасьць людзей на вуліцы Чырвонаармейскай каля цэнтральнага ўваходу ў шпіталь і сказала, што пусьціць яна нікога ня можа і згодна правілам нічога ня можа перадаць, але сваім падначаленым дала заданьне тэрмінова набыць вялікі букет кветак і абяцала з гэтым букетам прыйсьці ў палату да Рыгора Іванавіча і павіншаваць яго зь юбілеем.

Паводле словаў Алеся Пашкевіча, адразу, як Рыгор Барадулін выйдзе з шпіталю, будзе зладжаная вялікая вечарына зь яго ўдзелам.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



1 жніўня 2010
« 2010 г.
« Жнівень
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     


Рознае:

Стало тепло! Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .