аўтар Радыё Свабода Да шырокага асартымэнту некалькіх сотняў гатункаў чэскага бурштынавага напою дадалося яшчэ адмысловае піва для сабак «Бар-Кінг», паведамляе .
На этыкетцы шкляной пляшкі — сымпатычная аўчарка і надпіс вялікімі літарамі «Піва для сабак». Гэта перш за ўсё засьцярога для людзей, каб не ўжылі выпадкова напой, прыгатаваны адмыслова для чатырохногіх.
Безалькагольнае піва для сабак варыцца з выкарыстаньнем соладу, мяснога булёну, зёлак і гародніны. Паводле словаў вэтэрынараў, піва падабаецца сабакам і ня шкодзіць ім, паколькі ня ўтрымлівае дражджэй і іншых рэчываў. Каштуе «Бар-Кінг» удвая даражэй за звычайнае піва для людзей.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.